ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Прэзентацыя “Таямніц Мірскага замка”
Пасяджэнне акадэміі славянскай асветы

Як імёны класікаў уплываюць на лёс бібліятэк?

Як імёны класікаў уплываюць на лёс бібліятэк?
Іншыя навіны

У дзень свайго 100-годдзя сталічная бібліятэка № 1 імя Льва Талстога прымала падарункі, якімі змогуць карыстацца чытачы.


Госці былі шчодрыя на віншаванні: дзейнасць бібліятэкі адзначылі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (праз намесніка міністра культуры Уладзіміра Карачэўскага), аддзел культуры Адміністрацыі Маскоўскага райвыканкама г. Мінска, Саюз пісьменнікаў Беларусі, газета “Звязда”, Дом прэсы. Усе свае на 100-гадовым юбілеі: сумесныя праекты з гэтымі ўстановамі былі цікавыя супрацоўнікам і наведвальнікам бібліятэкі.

Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў уручыў падарункі, якія парадавалі не толькі супрацоўнікаў бібліятэкі – імі будуць карыстацца і чытачы. Гэта 150 выданняў расійскіх аўтараў, падпіска на газеты і часопісы на 1-е паўгоддзе 2012 года, 35 часопісаў і 6 газет, сярод якіх такія папулярныя выданні, як “Эхо планеты”, “Новый мир”, “Иностранная литература”, “Родина”, “Роман-газета”, “Наука и жизнь”, “Знание – сила”, “Знамя” і інш. Таксама бібліятэцы падарылі новы камп’ютар і прынтар.

Вялікім сюрпрызам быў шчодры падарунак ад старшыні Мінскага аб'яднання рускай культуры “Русь” Генадзя Уласава: сем прыжыццёвых выданняў Льва Талстога. Для бібліятэкі гэта вялікая каштоўнасць.

Рарытэты, якія бібліятэка мела раней, – прыжыццёвыя выданні твораў Талстога – можна паглядзець на экспазіцыі ў мемарыяльным пакоі, прысвечаным памяці класіка рускай літаратуры, імя якога носіць бібліятэка. Канечне, добрыя калекцыі збіраюцца гадамі. А стогадовае існаванне бібліятэкі – гэта цэлы лёс, па якім можна прасачыць стаўленне людзей да кнігі ў розныя часы.

Мінск пачатку ХХ стагоддзя – якім ён быў, якія былі людзі, што наведвалі першую гарадскую бібліятэку? Пра гэта нагадала невялікае віртуальнае падарожжа па губернскім Мінску. У холе і экспазіцыйнай зале была размешчана фотавыстаўка з малюнкамі Мінска таго часу. Фотаздымкі пазначылі месцы, дзе ў розныя часы знаходзілася бібліятэка.

Так пачалося свята... працы бібліятэкі. Спачатку ўдзельнікі круглага стала “Бібліятэка ў культурнай прасторы горада” абмеркавалі пытанні развіцця бібліятэчнай справы, праблемы сучасных публічных бібліятэк. Госці мелі магчымасць пазнаёміцца з мастацкай выстаўкай “Гімн кнізе”, прысвечанай кніжнай графіцы. Творы народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Паўла Татарнікава, мастакоў Ігара Гардзіёнка і Антаніны Лапіцкай упрыгожылі і дапоўнілі святочную атмасферу.

Шмат прыйшлося папрацаваць, каб бібліятэка імя Талстога ў Мінску стала больш утульнай, прывабнай і сучаснай: зрабілі невялікі рамонт, аднавілі камп’ютарную тэхніку і бібліятэчнае абсталяванне. Загадчыца Таццяна Маткоўская 28 гадоў працуе ў бібліятэцы імя Льва Талстога, пяць з іх – у якасці кіраўніка, таму выдатна ведае ўсе патрэбы сваіх чытачоў: сёння іх звыш 16 тысяч.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам