ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска
Знаўца беларускіх старажытнасцей

125 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі

125 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі
Іншыя навіны

17 красавіка адзначаецца юбілей Лідзіі Іванаўны Ржэцкай (1899–1977), вядомай беларускай актрысы тэатра і кіно, якая пакінула яскравы след у гісторыі беларускага тэатральнага мастацтва.

Лідзія Ржэцкая нарадзілася ў Мінску ў сям’і святара. Тэатр увайшоў у яе жыццё ў гады юнацтва. Падчас вучобы ў Марыінскай гімназіі з поспехам выступала на літаратурна-мастацкіх вечарынах, дзе выконвала рамансы рускіх і замежных кампазітараў. Пасля заканчэння гімназіі яна пазнаёмілася з У. Крыловічам, які іграў на аматарскай сцэне. Менавіта ён зацікавіў дзяўчыну гастрольнымі спектаклямі рускіх і ўкраінскіх калектываў. Склалася так, што ў час выступленняў украінскага тэатра Сагайдачнага ў пастаноўцы “Нешчаслівае каханне” ёй давялося замяніць актрысу, якая захварэла. Л. Ржэцкая сыграла ролю галоўнай гераіні і пасля такога блізкага знаёмства са сцэнай ужо не ўяўляла свайго жыцця без тэатра. Прафесійную акцёрскую дзейнасць пачала ў 1916 г. у клубе “Беларуская хатка”, створаным Мінскім аддзяленнем Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Першай роллю, якую актрыса сыграла ў клубе, была Пронка ў спектаклі “Хам” (паводле Э. Ажэшкі). З 1917 па 1920 г. яна працавала ў Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі, з 1921 г. – у Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы).

Работа Л. Ржэцкай на сцэне вызначалася шырокім творчым дыяпазонам: ёй з аднолькавым поспехам удаваліся ролі ў драматычных і камедыйных спектаклях.  Для створаных вобразаў былі характэрны праўда жыцця, глыбіня думкі, прастата выканання, народнасць, мяккі лірызм і гумар. Асаблівае прызнанне атрымалі ролі ў беларускім рэпертуары, у якіх Л. Ржэцкая раскрывала характар простай жанчыны, яе мужнасць і стойкасць у выпрабаваннях, імкненне да дабра і хараства, жыццялюбства. Яна дала бліскучае сцэнічнае жыццё героям спектакляў “Бацькаўшчына” К. Чорнага (роля Маці), “Канец дружбы” К. Крапівы (роля Наталлі), “Салавей” З. Бядулі (роля Каспарыхі), Хто смяецца апошнім К. Крапівы (роля цёткі Каці) і інш. Асабліва вылучаецца роля Альжбеты з п’есы Я. Купалы Паўлінка”, якую актрыса выканала з тонкім гумарам, паказала ў гэтым вобразе сакавітасць народнай мовы, яе насычанасць прымаўкамі і прыказкамі.

Rzeckaja-2.jpg
Лідзія Ржэцкая ў ролі Аўдоцці ў фільме-спектаклі “Пяюць жаваранкі” К. Крапівы

Важнае месца ў творчасці Л. Ржэцкай займалі п’есы А. Астроўскага. Створаныя ёй вобразы Шабловай (Позняе каханне”), Домны Панцялееўны (Таленты і паклоннікі”), Мурзавецкай (Ваўкі і авечкі”), Кукушкінай (Даходнае месца), Кручынінай і Галчыхі (Без віны вінаватыя”) былі лепшым сведчаннем таго, як арганічна гучаць на беларускай сцэне творы рускага драматурга.

Rzeckaja-3.jpg
Лідзія Ржэцкая ў ролі Мурзавецкай у спектаклі “Ваўкі і авечкі” А. Астроўскага

Rzeckaja-4.jpg
Лідзія Ржэцкая ў ролі Кукушкінай у спектаклі Даходнае месца” А. Астроўскага

Цудоўны вобраз абаяльнай, насмешлівай і задзірыстай Фразіны стварыла актрыса ў мальераўскай камедыі “Скупы. У рускай і сусветнай драматургіі Л. Ржэцкая спалучала традыцыйны падыход да класікі з сучасным яе разуменнем і ўласнай адметнай трактоўкай вобразаў.

Rzeckaja-5.jpg
Лідзія Ржэцкая ў ролі Марфы ў спектаклі “Завея” Л. Лявонава

Шырокую папулярнасць актрыса набыла дзякуючы выступленням на беларускім радыё. Яна таксама здымалася ў кіно. Сярод найбольш вядомых мастацкіх фільмаў – “Хто смяецца апошнім”, “Нашы суседзі”, “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, “Саша-Сашачка” і інш.

Лідзія Іванаўна Ржэцкая прайшла вялікі і цікавы творчы шлях ад удзельніцы гімназічных канцэртаў да прафесійнага майстра сцэнічнага мастацтва. Яе творчасць была высока ацэнена дзяржавай. Лідзія Іванаўна атрымала ганаровыя званні народнай артысткі БССР (1944) і народнай артысткі СССР (1955). За стварэнне вобраза Аўдоцці Вярбіцкай у п’есе Пяюць жаваранкі К. Крапівы актрысе была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР (1951). Яна ўзнагароджана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940, 1948), Леніна (1967) і Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), медалямі. У 1999 г. быў выпушчаны паштовы канверт, прысвечаны 100-годдзю з дня яе нараджэння.

Інфармацыю пра адну з лепшых і любімых актрыс купалаўскага тэатра можна знайсці ў электронным каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам