ГалоўнаяНавіныПраект "Газетная эпоха: старонкі часу"
Яшчэ адзін Касцюшка!
Выязная экскурсія ў лагеры “Планета”

Навука для ўсіх бясплатна

Навука для ўсіх бясплатна
Іншыя Навіны

Працягваем новы праект “СБ” і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетная эпоха: старонкі часу”.

Чым жыла Беларусь стагоддзе таму – у пераломную эпоху войнаў, рэвалюцый, духоўных і культурных катаклізмаў? Карціну жыцця таго часу мы аднаўляем з дапамогай старых газет з унікальнага збору Нацыянальнай бібліятэкі. Такім чынам, выснова. Для пачатку, вядома, даводзілася прыкладаць вялізныя сілы, каб не захлынуцца да смерці ў бушуючым глабальным грамадска-палітычным віры. Але, намацаўшы пад нагамі цвёрдую глебу, патрабавалася як мага хутчэй знайсці адказ на сакраментальнае пытанне: што рабіць далей? Што рабіць? Вядома, сеяць хлеб! І, вядома, вучыцца!

Чытацкая канферэнцыя

“Звезда”, 16 студзеня 1919 года 1.jpg

"При Комиссариате народного просвещения образованы отделы и подотделы, которые займутся проведением школьной реформы. Главнейшие отделы: школьный; по внешкольному образованию; библиотечный; театрально-музыкальный. Образована также комиссия для разработки проекта учреждения в Минске народного университета и вечерних курсов.

Особое внимание – школьной реформе, основные положения которой уже намечены. Новая средняя школа будет представлять собой однообразный тип трудовой школы. Для удовлетворения школьной нужды в Минске необходимо, по последним подсчетам, функционирование 800 школьных комплектов по 40 учеников в каждом. Теперь существует лишь 320, остальные придется создать. Школьный бюджет на первую половину 1919 года составляет 23 миллиона рублей. Главнейшее затруднение, встречаемое в деле создания новой школы, это недостаток учителей. Прежние учителя считаются уволенными от своих должностей, и каждый из них, желающий работать в новой школе, должен подать заявление в комиссариат внутренних дел".

2.jpg

* * *

"В городском театре в пятницу 17 января прочтет лекцию на тему «Интеллигенция и социализм» Ричард Пикель". У афішы ўказваліся і тэзісы. Прапаноўвалася паразважаць, у прыватнасці, над такімі тэмамі: псіхалогія інтэлігенцыі, Інтэрнацыянал і інтэлігенцыя, заходніцтва, народніцтва і марксізм і інтэлігенцыя; Лютаўская рэвалюцыя і інтэлігенцыя. Таксама ў тэзісах значыліся: “Булгакаўшчына”; “Караленка і Горкі”; “Оскар Уайльд”. І напрыканцы самае галоўнае: “Што чакае яе ў будучыні?” Інтэлігенцыю, вядома.

"Дзяннiца", № 3, 30 студзеня 1919 года 3.jpg

"...Шмат якiя з колiшнiх устаноў, разбураных i скасаваных вайною, у сучасны момант не адказваюць патрэбам жыцця, i аб iх шкадаваць нечага. Але шмат з iх былi б надта патрэбныя, што без iх нельга мыслiць аб узбудове культурнага жыцця нашай краiны. Напрыклад, школы, дайшоўшыя да поўнага ўпадку па ўсёй Беларусi, патрабуюць асаблiвае цiкаўнасцi да iх патрэбаў, iнакш Беларуская Рэспублiка застанецца на доўгiя часы ў хвасце ўсiх суседнiх народаў у справах асьветы. Дзеля гэтага належыць перш усяго вярнуць назад у Беларусь вывезеныя адтуль праз вайну школы, потым дапамагчы адкрыцца тым, якiя засталiся на месцы".

"Грамадзянiн", № 3, 20 студзеня 1919 года

"1-я Беларуская гiмназiя ў Вiльнi для дзяўчат i хлапцоў усiх нацыянальнасцей адчыняецца ў скорым часе на Астрабрамскай вулiцы, № 9 (праваслаўная духоўная семiнарыя).
Гiмназiя мае правы ўрадавых гiмназiй. Лекцыi будуць выкладацца ў беларускай i рускай мовах.
Памiж звычайнымi гiмназiчнымi навукамi будуць праходзiцца: гiсторыя Беларусi i Лiтвы, беларуская лiтаратура, язык, падробная геаграфiя Беларусi, краязнаўства i iншыя.
Для дзяцей вясковай беднаты ў будынку гiмназii будзе iнтэрнат (кватэра i стол дарма).
Навука для ўсiх дарма".

4.jpg

Вучэнне – святло

Пасля абвяшчэння ССРБ 1 студзеня 1919 года адным з першых дэкрэтаў рабоча-сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў БССР было прынята рашэнне ад 25 лютага 1919 года аб стварэнні Беларускага ўніверсітэта. І ў той жа год у Мінску сапраўды пачаў работу ўніверсітэт – для яго выдзелілі грошы, будынак, функцыянавалі курсы. Але паўнавартасныя заняткі адкрыліся толькі 31 кастрычніка 1921 года. Менавіта гэты (і папярэдні яму) дзень зараз прынята лічыць днём нараджэння БДУ. Аднак, на жаль, забываецца больш ранні перыяд дзейнасці ВНУ, у прыватнасці ўзаемасувязь БДУ і Беларускага Народнага Універсітэта.

Сто гадоў таму, 11 ліпеня 1918 года, у Маскве адкрыўся Беларускі Народны Універсітэт. Гэтая падзея шмат у чым абумовіла далейшае развіццё вышэйшай адукацыі ў Беларусі. Дарэчы, большасць выкладчыкаў БДУ першых гадоў яго дзейнасці пераехалі ў Мінск таксама з Масквы. Урачысты сход з нагоды адкрыцця Беларускага Народнага Універсітэта праходзіў у памяшканні Маскоўскага педагагічнага інстытута імя П.Р. Шалапуціна. З трыбуны выступіў загадчык культурна-асветніцкага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята Фёдар Турук. На тэрыторыі педінстытута адбыліся і першыя лекцыі – па ранняму перыяду гісторыі Беларусі, прачытаныя прафесарам Уладзімірам Пічэтам. Пра ўсё гэта расказвала ў сваіх публікацыях газета “Дзяннiца” – афіцыйны орган Беларускага нацыянальнага камісарыята. У далейшым прафесара Пічэту прызначылі першым рэктарам БДУ, а Турука – членам першага Праўлення БДУ. 

5.jpg

Наогул, пытанне аб стварэнні свайго ўніверсітэта востра паўстала яшчэ ў канцы 1917 года, пасля I Усебеларускага з'езда. Аб неабходнасці такой навучальнай установы выказваўся знакаміты беларускі навуковец Яўхім Карскі.

Народны сакратар асветы Аркадзь Смоліч ініцыяваў арганізацыю рабочай групы. Камісія дзейнічала ўсю вясну і лета 1918 года ў Мінску, аднак завяршыць працу не змагла.

Вясной 1918 года заклік да стварэння Беларускага ўніверсітэта з'явіўся на старонках “Дзяннiцы”, афіцыйнага органа Беларускага нацыянальнага камісарыята. А ў № 16 газеты ад 22 чэрвеня 1918 года ўжо можна прачытаць: "Культурно-просветительский отдел Белорусского Национального Комиссариата открывает в городе Москве 1 июля н.с. Белорусский Народный Университет. На летнем семестре (с 1 июля по 1 сентября) будут прочитаны циклы лекций по вопросам: 1) Белорусоведения (язык и литература белорусов, история белорусского народа, бел. этнография и география, народное хозяйство Бел., история национального и революционного движения в Бел. и т.п.). 2) Социально-политическим... 3) Общепедагогическим... 4) Естественнонаучным (философия, естествознание, основы астрономии, геологии, биологии и др.). В число студентов принимаются: 1) Учителя и учительницы народной и средней школы Белоруссии. 2) Представители от отделов народного образования при Советах р. и к. депутатов Белоруссии. 3) Члены белорусских культурно-просветительных организаций, а также все лица, интересующиеся белорусской народностью и культурой. Занятия будут проходить ежедневно, в вечерние часы (не менее 4 часов в день). Слушание лекций бесплатное".

6.jpg

Дарэчы, з падобных лакальна прачытаных, але пры гэтым сістэмна арганізаваных курсаў стартавала большасць еўрапейскіх універсітэтаў.

А ў такі ж дзень, 11 ліпеня, але 1921 года, у клубе Карла Маркса (сёння – Купалаўскі тэатр) адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае адкрыццю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Так Беларускі Народны Універсітэт стаў свайго роду папярэднікам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аўтары публікацыі: Галіна Уліцёнак, Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня


Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам