ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навука для ўсіх бясплатна
Беларускія дзекабрысткі ХХ стагоддзя: тры гісторыі, ад якіх слёзы на вачах

Выязная экскурсія ў лагеры “Планета”

Выязная экскурсія ў лагеры “Планета”
Іншыя навіны

21 ліпеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Планета”, размешчаным у маляўнічым кутку Мінскага раёна, адбылася выязная віртуальная экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Дзеці з Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей здзейснілі невялікае віртуальнае падарожжа па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і прайшліся дарогамі жыцця Якуба Коласа.

З вялікім захапленнем дзяўчынкі і хлопчыкі паглядзелі анімацыйны фільм “Аповесць мінулых гадоў” пра гісторыю паходжання гербаў гарадоў Беларусі, прынялі актыўны ўдзел у выкананні творчых заданняў і адказалі на ўсе пытанні віктарыны.

Увазе экскурсантаў быў прадстаўлены кніжны агляд твораў Якуба Коласа і Янкі Маўра розных гадоў, а таксама выданні пра Мінск і Мінскую вобласць з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.

У канцы экскурсіі усіх чакалі памятныя сувеніры.

Заказаць выязную віртуальную экскурсію з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці Янкі Маўра, Янкі Купалы і Якуба Коласа можна па тэлефонах: 293 28 53, 293 29 66.

Запрашаем аздараўленчыя лагеры да супрацоўніцтва!

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам