ГалоўнаяНавіныПраект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”
Бібліятэку наведалі студэнты БДАМ
Знаўца беларускай эстэтыкі і культуралогіі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да Вызвалення

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да Вызвалення
Іншыя навіны

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

22 красавіка. У Беларусі “гитлеровцы начали карательную операцию под кодовым названием «Прогулка на троицу» против партизан и местного населения в Бегомльском, Плещеницком и Борисовским районах. В ходе почти 3-хнедельных боев партизаны нанесли противнику существенный урон в живой силе, создали новую линию обороны”.

Тэрыторыя Плешчаніцкага раёна (1924–1962) увайшла ў склад Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

24 красавіка. “Восстановлен 2-й Белорусский фронт. Провел Могилёвскую, Белостокскую, Осовецкую 1944 г., Млавско-Элебингскую 1945 г. операции, участвовал в Минской 1944 г., Восточно-Прусской, Восточно-Померанской и Берлинской 1945 г. операциях. Расформирован 10.6.1945 г. Командующие: генерал-полковник И.Е. Петров (апрель – июнь 1944 г.), генерал-полковник (с конца июля 1944 г. генерал армии) Г.Ф. Захаров (июнь – ноябрь 1944 г.), Маршал Советского Союза К.К. Рокоссовский (ноябрь 1944 г. – июнь 1945 г.).

Образован 3-й Белорусский фронт. Провел Витебско-Оршанскую, Минскую, Вильносскую, Мемельскую, Восточно-Прусскую, Кенигсбергскую операции. Расформирован 15.8.1945 г. Командующие: генерал-полковник (с июня 1944 г. генерал армии) И.Д. Черняховский (апрель 1944 г. – февраль 1945 г.), Маршал Советского Союза А.М. Василевский (февраль – апрель 1945 г.), генерал армии И.Х. Баграмян (апрель – август 1945 г.)”.

27 красавіка. “ЦК КП(б)Б и СНК БССР обратились с письмом ко всем подпольным партийным центрам и командованию партизанских соединений о проведении весеннего сева в оккупированных районах Белоруссии. Партизанам вменялось в обязанность оказывать помощь населению в ходе сева как людьми, так и тягловой силой”.

28 красавіка. “Бомбардировка советской авиацией аэродрома противника в районе г. Орша”.

[1418 дней Великой Отечественной войныМинск, 2005, с. 307–308]

Жыхары вёсак на акупіраваных немцамі тэрыторыях і самі ўсведамлялі набліжэнне вызвалення і важнасць атрымання добрага ўраджаю ў 1944 г. Пра гэта гаварылася ў лісце аднаго з жыхароў “Праводжу сяўбу”, апублікаванага ў падпольнай газеце “Сталінец” [№ 23, с. 2]. У ім аўтар таксама адзначыў, што партызаны ахоўваюць і дапамагаюць жыхарам вёскі.

У гэтай жа газеце пад рубрыкай “З баявога жыцця партызанскіх атрадаў” – апавяданні камандзіраў аб дзеяннях сваіх атрадаў [“Сталінец”, № 23, с. 2].

Своеасаблівы летапіс падарункаў маці-Радзіме вялі ў адным з партызанскіх атрадаў, сярод іх – замініраваныя і падарваныя платформы, самалёт, тэлеграфная лінія [“Савецкая Беларусь”, № 73, с. 4]:


З 1 студзеня 1944 г., як гаварылася ў аб’яве Упраўлення міліцыі Упраўлення Народнага камісарыята ўнутраных спраў па Віцебскай вобласці, па распараджэнні Савета Народных Камісараў СССР быў уведзены парадак і афармленне выпіскі грамадзяніна [“Віцебскі рабочы”, № 33–34, с. 8]:


На VI сесіі Вярхоўнага Савета БССР працягнуліся спрэчкі па дакладзе Старшыні СНК БССР П.К. Панамарэнкі “Вызваленне беларускіх зямель, далейшыя задачы барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх захопнікаў і бліжэйшыя задачы аднаўлення народнай гаспадаркі БССР”, дакладзе Г.П. Катлярова “Аб Дзяржаўным бюджэце БССР на 1944 г.” [“Савецкая Беларусь”, № 70, с. 2; № 73, с. 2; № 74, с. 3]; прагучаў даклад М.Я. Наталевіча – Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР [“Савецкая Беларусь”, № 71, с. 2–3; № 72, с. 2–3]:

Тэмп пасяўной паступова нарастаў, усё больш раёнаў вызваленай Беларусі ўключаліся ў бітву за будучы ўраджай.

Калгаснікі сельгасарцелі імя “КИМ” выступілі са зваротам – усімі сіламі і як мага хутчэй узнавіць калгасныя гаспадаркі, каб атрымаць высокі ўраджай [“Віцебскі рабочы”, № 33–34, с. 7]:

Пасяўная пачалася ў Віцебскай вобласці [“Віцебскі рабочы”, № 33–34, с. 8]:

У Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці 20 красавіка таксама пачаліся палявыя работы [“За Радзіму”, № 49, с. 2].

Усяго некалькі дзён заставалася да святкавання 1 мая. У СССР яго адзначалі шырока. Да яго прымяркоўвалі спаборніцтвы паміж калектывамі працоўных.

У газеце “За Радзіму” ўвялі спецыяльную рубрыку “Першамайскае сацыялістычнае спаборніцтва”. Пад ёй публікаваліся кароткія весткі з вызваленых раёнаў Магілёўшчыны пра поспехі калгасаў і прамысловых прадпрыемстваў [“За Радзіму”, № 49, с. 2]:


У Крычаве адноўлена крупарушка [“За Радзіму”, № 49, с. 2]:


Крупарушка – невялікае прадпрыемства або машына па ачыстцы і перапрацоўцы збожжа ў крупы.


[За Радзіму, № 50, с. 2]


[За Радзіму, № 51, с. 2]

У газеце “Савецкая Беларусь” [№ 74, с. 2] таксама размешчана шмат матэрыялаў да святочнага дня:

У Буда-Кашалёўскім раёне да 1 мая абавязаліся аднавіць і пашырыць сажалку для фермы з вадаплаўнымі птушкамі [“Савецкая Беларусь”, № 72, с. 1]:


У вярхоўях Сожа пачалася навігацыя, адрамантаваны і пабудаваны гідразбудаванні, падрыхтаваны спецыялісты-рачнікі [“Савецкая Беларусь”, № 73, с. 1]:


Паспяховыя вынікі аднаўлення работы сеткі медыцынскіх устаноў на вызваленых тэрыторыях БССР за пяць апошніх месяцаў прыведзены ў артыкуле “Пашыраецца сетка лячэбных устаноў” [“Савецкая Беларусь”, № 73, с. 4]:


Белкаапсаюз запрашаў на курсы бухгалтараў [“Савецкая Беларусь”, № 74, с. 4]:


На тэрыторыі Беларусі “потребительские общества, основанные на принципах международного кооперативного движения, стали создаваться и активно расширять сферу своей деятельности” з другой паловы ХІХ стагоддзя; у 1924 г. быў створаны Рэспубліканскі кааператыўны цэнтр – Белкаапсаюз. Яго дзейнасць актыўна працягвалася ў БССР і працягваецца ў сучаснай Беларусі [История потребкооперации].

І зноў па тэме дапамогі і ўзаемадапамогі.

У газеце “Савецкая Беларусь” уся трэцяя паласа аддадзена матэрыялам аб дапамозе, якая прыйшла з Удмуртыі і Яраслаўскай вобласці для вызваленых раёнаў Беларусі [“Савецкая Беларусь”, № 73, с. 3]:

Калгаснікі Палескай вобласці таксама аказалі дапамогу свайму абласному цэнтру – Мазыру – выдзелілі бульбу і хлеб [“Савецкая Беларусь”, № 73, с. 4]:


Адзін з беларускіх партызан, ардэнаносец, пабываў у мястэчку ў Тульскай вобласці, дзе сустрэўся з рабочымі і школьнікамі, распавёў пра мужнасць беларускага народа ў барацьбе з нямецкімі акупантамі [“Савецкая Беларусь”, № 73, с. 4]:


Для ўдзелу ў першамайскіх святах у вызваленыя раёны Беларусі адправіліся артысты Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзяржаўны джаз-аркестр пад кіраўніцтвам Э. Рознера [“Савецкая Беларусь”, № 74, с. 4]:


Для ўзняцця настрою калгаснікам падчас вясновай страды камсамольцы стваралі самадзейныя калектывы [“Савецкая Беларусь”, № 73, с. 4]:


Самадзейным быў і тэатр у Рэчыцы, які з 1 студзеня 1944 г. даў ужо 70 спектакляў [“Савецкая Беларусь”, № 73, с. 4].

Для фонду Жлобінскай раённай бібліятэкі былі атрыманы кнігі [“Савецкая Беларусь”, № 74, с. 4]:


Цікава тое, што ў гэты час Жлобін яшчэ не быў вызвалены, гэта адбылося ў канцы чэрвеня 1944 г., верагодна, кнігі захоўваліся да яе адкрыцця.
Жлобінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Н.К. Крупскай сваё існаванне вядзе з 1930-х гг. За час нямецка-фашысцкай акупацыі памяшканне бібліятэкі і яе кніжны фонд былі спалены. У 1944 г. бібліятэка аднавіла сваю працу. У 1945 г. ёй было прысвоена імя Н.К. Крупскай.

А да вызвалення заставалася 18 тыдняў…

Матэрыял падрыхтаваны Л.Г. Тупчыенка-Кадыравай,
кандыдатам гістарычных навук, галоўным бібліёграфам
інфармацыйна-аналітычнага аддзела.

К р ы н і ц ы

Газеты*

Поўныя нумары газет даступныя па спасылках.

  1. Віцебскі рабочы : орган Віцебскага Абласнога і Гарадскога Камітэтаў КП(б)Б, Абласнога і Гарадскога Саветаў Дэпутатаў Працоўных, 1944, № 33–34.
  2. За Радзіму : орган Магілёўскага абласнога і гарадскога КП Беларусі і абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 49.
  3. За Радзіму, 1944, № 50.
  4. За Радзіму, 1944, № 51.
  5. Савецкая Беларусь : орган ЦК КП(б) Беларусі, Саўнаркома і Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, 1944, № 70.
  6. Савецкая Беларусь, 1944, № 71.
  7. Савецкая Беларусь, 1944, № 72.
  8. Савецкая Беларусь, 1944, № 73.
  9. Савецкая Беларусь, 1944, № 74.
  10. Сталінец : орган Грэскага райкома КП Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 23.

*Назвы газет дадзены ў адпаведнасці з сучаснай арфаграфіяй.

Кніга, рэсурс

  1. 1418 дней Великой Отечественной войны : хронология событий : хронология событий : [солдату Великой Отечественной посвящается / сост. Е. В. Малашевич ; науч. ред.: Е. И. Барановский, Г. И. Баркун ; фото: В. В. Харченко]. – Минск : Мастац. літ., 2014. – 421, [1] с.
  2. История потребкооперации // Белкоопсоюз : Белорусский республиканский союз потребительских обществ. – Рэжым доступу: https://bks.gov.by/pages/istoriya-potrebkooperacii. – Дата доступу 17.04.2024.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам