ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
Знаўца беларускіх старажытнасцей
У бібліятэцы можна ўбачыць жывыя камяні Антарктыды

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”
Іншыя навіны

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Штогод гэты Дзень прысвячаецца пэўнай тэме. Сёлета тэма – “Інтэлектуальная ўласнасць i МУР: інавацыі і творчасць на карысць агульнай будучыні”. Гэта магчымасць праілюстраваць тую цэнтральную ролю, якую ІУ, інавацыі і творчасць адыгрываюць у дасягненні МУР на карысць кожнага чалавека.

У Рэспубліцы Беларусь функцыянуе эфектыўная сістэма аховы інтэлектуальнай уласнасці. Наша краіна – удзельніца многіх шматбаковых міжнародных дагавораў, якія функцыянуюць пад эгідай Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), а таксама шэрага шматбаковых міжнародных дагавораў, заключаных у рамках СНД, у галіне аховы прамысловай уласнасці, аўтарскага права і сумежных правоў.

З лістапада 2010 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала бібліятэкай-дэпазітарыем дакументаў САІУ. Прапанаваная віртуальная выстаўка пазнаёміць чытачоў бібліятэкі з дзейнасцю арганізацыі і яе дакументамі, сярод якіх матэрыялы па міжнародным заканадаўстве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (канвенцыі, дагаворы, пагадненні), літаратура па аўтарскім праве, патэнтах і таварных знаках, штогадовыя справаздачы і кароткія агляды САІУ.

На віртуальнай выставе прадстаўлена 80 дакументаў з фондаў бібліятэкі на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, буклеты. Для кожнага дакумента даецца бібліяграфічнае апісанне, анатацыя, спасылка на поўны тэкст дакумента або pdf-файл са зместам.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Інтэлектуальная ўласнасць: роля і месца ў развіцці сучаснага грамадства
  • Міжнародная прававая ахова інтэлектуальнай уласнасці
  • Дзейнасць Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ)
  • Прамысловая ўласнасць, патэнтнае права, таварныя знакі
  • Аўтарскае права і сумежныя правы
  • Інтэлектуальная ўласнасць і развіццё інавацый
  • Ахова інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Выстава будзе цікавая студэнтам, аспірантам, выкладчыкам юрыдычных і эканамічных факультэтаў, кіраўнікам прадпрыемстваў, супрацоўнікам навукова-даследчых і прыкладных інстытутаў, юрысконсультам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі інтэлектуальнай уласнасці.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам