Адказны за выпуск – Зелянеўская Н.П. Выданне падрыхтавана на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – найбуйнейшай у краіне установы, якая займаецца каталагізаваннем, цэнтра карпаратыўнага ўзаемадзеяння ў Рэспубліцы Беларусь. Прыведзена звыш 500 бібліяграфічных апісанняў на беларускай, рускай і замежных мовах. Усе бібліяграфічныя апісанні поўныя, каталожнага віду, забяспечаны аўтарытэтнымі запісамі на імёны асоб і назвы калектываў, а таксама звесткамі пра дадатковыя пункты доступу. Асноўны тэкст дапаможніка структураваны ў адпаведнасці з галінамі бібліяграфічнага апісання і па сэнсавых групах унутры кожнага раздзела, маецца прадметны паказальнік. Найбольш складаныя каталагізацыйныя прыклады суправаджаюцца тлумачэннямі. Прызначаецца ў дапамогу прафесійнай дзейнасці любых устаноў, якія займаюцца каталагізацыяй, а таксама сістэмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэк, музеяў, выдавецкіх і кнігагандлёвых арганізацый і да т.п. Выдавецкую прадукцыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску бібліятэкі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. |