Адказны за выпуск Пшыбытка М.Г. Чарговы выпуск навуковага зборніка прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк. У ім працягваецца публікацыя матэрыялаў па праблемах заканадаўчай базы бібліятэчнай практыкі, фарміравання і захоўвання інфармацыйных рэсурсаў, арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў, распрацоўкі і ўкаранення сучасных электронных сэрвісаў і тэхналогій. Разглядаюцца вынікі навуковых даследаванняў, пытанні прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў. Зборнік артыкулаў з’яўляецца навуковым выданнем, якое рэцэнзуецца і ўключана ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных, гістарычных навуках і культуралогіі. Прызначаны спецыялістам у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкам, аспірантам і магістрантам, кіраўнікам сферы культуры. Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы. |