Адказны за выпуск Суша А.А. Камплект паштовак уключае рэпрадукцыі лінагравюр Наталлі Паплаўскай, створаных у 1964 г. адмыслова для першага ілюстраванага выдання "Палескай хронікі" Івана Мележа. Арыгіналы графічных прац былі перададзены мастаком у фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выданне выпушчана ў серыі “Кніжная графіка Беларусі ХХ ст.” і разлічана на ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай і выяўленчым мастацтвам. Як дыдактычны матэрыял яно палегчыць успрыняцце вучнямі і студэнтамі вядомых твораў айчыннага пісьменства. Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы. |