Адказны за выпуск Суша А.А. Выданне ўпершыню ўзнаўляе самы старажытны кніжны помнік Беларусі – Тураўскае Евангелле XI ст. Факсімільнае выданне рукапісу здзейснена з захаваннем усіх асаблівасцей арыгінала, што дазваляе паўнацэнна прадставіць адзін з самых каштоўных артэфактаў беларускай культуры. Публікацыя суправаджаецца абгрунтаванымі навуковымі каментарыямі, прысвечанымі гісторыі Тураўскай зямлі і самога Тураўскага Евангелля. Ажыццёўлена па блаславенні і пры дзейным удзеле Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы. |