ГалоўнаяМерапрыемствыМіжкультурны дыялог і развіццё
“Увайсці ў клетку з...”: чым здзівіць “Элемента” падчас Ночы музеяў – 2018
Тутэйшыя

Міжкультурны дыялог і развіццё

Міжкультурны дыялог і развіццё
Іншыя мерапрыемствы
16 мая 2018–20 чэрвеня 2018
Дата правядзення
зала дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g)
Месца правядзення

З 16 мая па 20 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Міжкультурны дыялог і развіццё”, прысвечаная Сусветнаму дню культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця.

Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 20 снежня 2002 года (рэзалюцыя A/RES/57/249) і штогод пачынаючы з 2003-га святкуецца 21 мая.

Культурная разнастайнасць – гэта ўсё мноства спецыфічных якасцей, якімі валодаюць розныя народнасці і нацыянальнасці. Яна ўяўляе сабой велізарны патэнцыял для росту, дыялогу і сацыяльнага ўдзелу. Падобная да прыроднай разнастайнасці, без якой немагчыма існаванне экасістэм, культурная разнастайнасць ёсць жыццёвая энергія, грамадства, якое дынамічна развіваецца. Гэтая разнастайнасць служыць крыніцай з’яўлення новых ідэй, творчасці, крэатыву, узбагачае розныя бакі нашага жыцця і адкрывае новыя магчымасці. Культуры ўзаемна сілкуюць адна адну і спрыяюць таму, каб чалавецтва станавілася больш багатым і шчодрым.

Культурная разнастайнасць – не толькі залог эканамічнага росту, але і сродак для больш паўнавартаснага інтэлектуальнага, эмацыянальнага, маральнага і духоўнага жыцця. Гэта фіксуецца ва ўсіх 7-мі канвенцыях па пытаннях культуры, якія забяспечваюць трывалую аснову для заахвочвання культурнай разнастайнасці.

Прыняўшы Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, міжнародная супольнасць прызнала найважнейшую ролю культуры як рухаючай сілы пераўтварэнняў і развіцця. Дасягненне 17-ці мэт гэтага Парадку неажыццявіма без выкарыстання магчымасцей і творчага патэнцыялу культурнай разнастайнасці чалавецтва, наладжвання пастаяннага дыялогу ў мэтах забеспячэння доступу ўсіх членаў грамадства да пераваг развіцця.

У 1-м артыкуле Усеагульнай дэкларацыі аб культурнай разнастайнасці, прынятай ЮНЕСКА ў 2001 годзе, разнастайнасць культур названа агульным здабыткам чалавецтва, якую трэба прызнаваць і ахоўваць дзеля нашчадкаў.

Небяспека рэзкага скарачэння шырыні культурнай разнастайнасці вельмі сур’ёзная. Цяпер, у эпоху глабалізацыі, ахова традыцый і культуры важна як ніколі, паколькі паступова страчваюцца звычаі, знішчаюцца самабытныя мовы, а некаторыя культуры і зусім знікаюць. Цывілізацыя не толькі пазітыўна ўплывае на прагрэс і асвету, але і служыць тым фактарам, пад пагрозай якога знікаюць цэлыя культурныя пласты.

Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця прадастаўляе магчымасць садзейнічаць фарміраванню культуры, падкрэсліваючы важнасць яе разнастайнасці, стымулюючай інтэграцыю і станоўчыя змены. Гэты Дзень дазваляе адзначыць шматлікія формы культуры, уключаючы матэрыяльную і нематэрыяльную, а таксама індустрыі творчасці і разнастайнасць форм культурнага самавыяўлення. Акрамя таго, ён дае падставу задумацца, якім чынам разнастайнасць форм культурнага самавыяўлення спрыяе дыялогу, узаемаразуменню, а таксама фармаванню сацыяльных, экалагічных і эканамічных фактараў устойлівага развіцця.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Культурны дыялог у інтарэсах устойлівага развіцця
  • Збліжэнне культур і працэс мірабудаўніцтва: культура міру
  • Міжрэлігійны дыялог – важны кампанент збліжэння культур
  • Ахова моўнай разнастайнасці і падтрымка шматмоўя
  • Ахова матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны як фактар збліжэння культур

Выстаўка будзе цікавая лінгвістам, філолагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, гісторыкам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі ўзаемадзеяння культур, моўнай і культурнай разнастайнасцю.

Карысныя спасылкі

Дэкларацыі, канвенцыі і пагадненні

Экспазіцыя размешчана ў зале дакументаў міжнародных арганізацый.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.
Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам