ГалоўнаяМерапрыемствыЖыццё дзеля мастацтва
Дзіцячы пакой запрашае адсвяткаваць Дзень абароны дзяцей
“Я вандрую ў стагоддзях”

Жыццё дзеля мастацтва

Жыццё дзеля мастацтва
Іншыя мерапрыемствы
1–26 чэрвеня 2018
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
зала дакументаў па мастацтве (пам. 306)
Месца правядзення

З 1 па 26 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Жыццё дзеля мастацтва", прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння французскага мастака Поля Гагена.

Жыццё і творчасць Поля Гагена (1848–1903) звязаны настолькі цесна, што немагчыма гаварыць пра яго творы, не звяртаючыся да біяграфіі. Адзін з найбуйнейшых майстроў XIX стагоддзя, які аказаў значны ўплыў на мастацтва XX стагоддзя, да 25 гадоў і не думаў пра тое, што стане мастаком. Дзеля жадання стаць жывапісцам ён ахвяраваў сваёй кар'ерай паспяховага фінансіста і сямейным дабрабытам.

Пачаўшы свой творчы шлях як імпрэсіяніст, Поль Гаген шукае новыя метады і сродкі, з дапамогай якіх выражае сваё адчуванне таго, што ляжыць за межамі бачнага. Гладкае накладанне фарбы буйнымі плоскасцямі чыстага колеру, ясная лінія, якая выразна прамалёўвае контур прадмета, становяцца характэрнай асаблівасцю творчага метаду мастака. Прадстаўленыя на выстаўцы рэпрадукцыі карцін “Садавіна і плады”, “Кафэ ў Арле” даюць яснае ўяўленне пра гэты новы напрамак творчых пошукаў жывапісца.

Але цалкам талент Гагена і своеасаблівасць яго творчасці раскрываюцца на далёкіх астравах Акіяніі, куды ён бяжыць з Еўропы ў надзеі знайсці ўвасабленне сваёй мары аб залатым веку, жыцці ў гармоніі з прыродай і людзьмі. Мары мастака ўвасобіліся ў выдатных карцінах, поўных сонца і яркіх, палаючых фарбаў: “Салодкія мроі”, “Жанчыны на беразе мора”, “Таіцянская пастараль”, “Жонка караля”. Гэтыя і многія іншыя рэпрадукцыі карцін майстра прадстаўлены ў экспазіцыі.

На выстаўцы таксама размешчаны маляўнічыя альбомы па жывапісе імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму, а таксама паштоўкі з выявай работ Гагена.

Каштоўнасць экспазіцыі надаюць зборы эпісталярнай і літаратурнай спадчыны мастака – аўтабіяграфічная кніга “Ноа Ноа”, “Прежде и потом”, лісты да жонкі і мастакоў.

Дапаўняюць выстаўку кнігі, прысвечаныя даследаванню біяграфіі і творчасці мастака, такіх аўтарытэтных мастацтвазнаўцаў, як Анры Перушо, П'ер Дэкс, а таксама мастацкая літаратура пра Гагена.

Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена больш за 60 дакументаў.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам