ГалоўнаяМерапрыемствыУсіх паяднала музыка
Восеньскі калейдаскоп
Аднаўляльныя крыніцы энергіі – дастойная альтэрнатыва

Усіх паяднала музыка

Усіх паяднала музыка
Іншыя мерапрыемствы
1 лістапада – 4 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 1 лістапада па 4 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Усіх паяднала музыка”, прымеркаваная да 85-годдзя Беларускага саюза кампазітараў.

Вялікаму мастацтву музыкі служаць людзі розных прафесій – спевакі, выканаўцы на музычных інструментах, дырыжоры і канцэртмайстры, музыказнаўцы і педагогі, гукарэжысёры і крытыкі. Аднак іх праца не была б магчымай без галоўнага – музычных твораў, якiя ствараюцца прадстаўнікамі самай творчай прафесіі – кампазітарамі.

Гісторыя і сучаснасць Беларускага саюза кампазітараў – гэта сотні і тысячы твораў у розных жанрах, якія палюбіліся слухачам і сталі папулярнымі або, магчыма, забыліся з часам альбо засталіся незразумелымі. У кожнага аўтара ёсць надзея на пераемнасць, на тое, што памяць маладых беларусаў захавае імёны-легенды, а са свядомасці не знікне высокае паняцце “прафесійны музыкант”.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 80 дакументаў. Кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў, ноты і аўдыядакументы пазнаёмяць наведвальнікаў з вядомымі аўтарамі – членамі Беларускага саюза кампазітараў, іх творчымі дасягненнямі, а таксама прадэманструюць разнапланавасць жанраў іх твораў. Сярод прадстаўленых імёнаў – прызнаныя класікі і сучасныя майстры, імёны якіх займаюць годнае месца ў сусветнай мастацкай прасторы: І. Любан, М. Чуркін, М. Аладаў, А. Багатыроў, Я. Цікоцкі, Я. Глебаў, Г. Вагнер, І. Лучанок, В. Капыцько, Д. Смольскі, В. Кузняцоў, А. Хадоска і іншыя.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры па тэме

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.
Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам