ГалоўнаяМерапрыемствы“Мультчытайка” паводле казкі “Малы і Карлсан, які жыве на даху”
Запрашаем на прэзентацыю новага электроннага рэсурсу
Спяшайцеся пабачыць казачныя творы літоўскіх мастакоў!

“Мультчытайка” паводле казкі “Малы і Карлсан, які жыве на даху”

“Мультчытайка” паводле казкі “Малы і Карлсан, які жыве на даху”
Іншыя мерапрыемствы
18 снежня
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

18 снежня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Мультчытайка” паводле казкі А. Ліндгрэн “Малы і Карлсан, які жыве на даху”.

З верным сябрам можна перажыць любыя цяжкасці, а падзяліцца з сябрам радасцю – прыемна ўдвая. Гісторыю аб сяброўстве хлопчыка з вясёлым Карлсанам, юныя чытачы пазнаюць на старонках займальнай кнігі. А прагляд аднайменнага мультфільма перанясе дзяцей у свет прыгод і весялосці.

На занятках дзяўчынкі і хлопчыкі адкажуць на пытанні гульні-віктарыны “Торцік”, а вясёлая фізкультхвілінка “Што любіць Карлсан?” падорыць дзецям зарад добрага настрою.


Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.30.
Наведванне заняткаў “Мультчытайка” бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам