ГалоўнаяМерапрыемствыСемінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”
Паэзія – музыка слоў
Круглы стол “Аляксей Сапуноў: спадчына збіральніка Віцебскай даўніны”

Семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”

Семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”
Іншыя мерапрыемствы
24 сакавіка
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

24 сакавіка ў бібліятэцы стартуе семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”. Запрашаем усіх зацікаўленых вучыцца чытаць кітабы.

Семінар-практыкум складаецца з серыі заняткаў, а навучанне пачынаецца з нуля. Эксперт мерапрыемства – Ірына Сынкова, кандыдат філасофскіх навук.

Рэлігійныя рукапісныя кнігі – кітабы – на працягу стагоддзяў ствараліся прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных груп Беларусі – беларускімі татарамі, нашчадкамі татараў былога ВКЛ. Гэтыя манускрыпты, напісаныя арабскім пісьмом, змяшчаюць тэксты на арабскай, некаторых цюркскіх, а таксама на беларускай і польскай мовах. Тэксты кітабаў – гэта цікавы аб’ект даследавання для розных спецыялістаў: філолагаў, рэлігіязнаўцаў, гісторыкаў, культуролагаў, кнігазнаўцаў і этнографаў.

Усіх жадаючых навучыцца чытаць старажытныя славянскія тэксты, запісаныя арабскім пісьмом, мы запрашаем на семінар-практыкум.

Уваход вольны!

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам