ГалоўнаяМерапрыемствыАбвяшчаем літаратурны конкурс “Беларускі салавей”
“…Усё жыве і душу мае”
“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Неверагодныя прыгоды дзесяці шкарпэтак: чатырох правых і шасці левых”

Абвяшчаем літаратурны конкурс “Беларускі салавей”

Абвяшчаем літаратурны конкурс “Беларускі салавей”
Іншыя мерапрыемствы
1–31 кастрычніка
Дата правядзення

Да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі з 1 па 31 кастрычніка 2021 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць літаратурны конкурс “Беларускі салавей”.

У гонар 135-гадовага юбілею з дня нараджэння беларускага пісьменніка і мовазнаўца Змітрака Бядулі (1886–1941) хочацца не проста ўзгадаць жыццёвы шлях і лёс таленавітага чалавека, а ўшанаваць яго памяць праз творчую працу і пераасэнсаванне яго асобы і твораў. З гэтай мэтай Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізуе літаратурны конкурс “Беларускі салавей”.

Гэта ўжо другі прысвечаны творчасці пісьменнікаў літаратурнага аб’яднання “Маладняк” конкурс у рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуе Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда”. Першай ініцыятывай стаў рэспубліканскі анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі, на які даслалі творчыя працы ўдзельнікі з самых розных куткоў Беларусі.

Далучыцца да конкурсу “Беларускі салавей” могуць усе жадаючыя незалежна ад узросту. Работы будуць прымацца з 1 па 31 кастрычніка 2021 года. Удзельнікам неабходна напісаць эсэ з сюжэтнай лініяй (prequel, sequel або spin-off) па адным з прапанаваных твораў Змітрака Бядулі: “Салавей”, “Сярэбраная табакерка”, “Бондар”, “На каляды к сыну”.

Да арганізацыі конкурсу далучыліся інфармацыйныя партнёры: РВУ “Выдавецкі дом «Звязда»”, газеты “Літаратура і мастацтва” і “Настаўніцкая газета”, часопіс “Бярозка”, а таксама іншыя ўстановы.

Больш падрабязна пра літаратурны конкурс “Беларускі салавей”, а таксама пра падарункі, якія чакаюць пераможцаў, можна даведацца на старонцы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” і непасрэдна тут.

Спампаваць палажэнне аб конкурсе.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 19, 293 29 69, 293 27 43.

Сачыце за навінамі конкурсу і далучайцеся да нашай ініцыятывы!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам