Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
14 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Юстыны Беднарэк “Неверагодныя прыгоды дзесяці шкарпэтак: чатырох правых і шасці левых”.
У кнізе дзесяць неверагодных гісторый пра няўрымслівыя шкарпэткі, якія адпраўляюцца насустрач прыгодам. Пацешныя персанажы смела ідуць да сваёй мары – адна шкарпэтачка атрымлівае ролю ў папулярным серыяле, другая – ператвараецца ў ружачку і перамагае ў спаборніцтве кветак, трэцяя – становіцца прыватным дэтэктывам.
На занятках дзеці пагуляюць у гульню “Што ў шкарпэтачцы?”, прыдумаюць сваю гісторыю аб гарэзлівай шкарпэтцы і намалююць упадабанага героя кнігі.
Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.