ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб навацыях у працоўным заканадаўстве
Запрашаем на творчыя заняткі “Сунічная паштоўка”
Раскрыта гісторыя вынаходства аднаго з айчынных культурных брэндаў – беларускага Буквара!

Размова з адвакатам аб навацыях у працоўным заканадаўстве

Размова з адвакатам аб навацыях у працоўным заканадаўстве
Іншыя мерапрыемствы
17 лютага
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў.

Тэма размовы – “Новаўвядзенні ў працоўным заканадаўстве: аб змене законаў па пытаннях працоўных адносін”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • рэгуляванне працы работнікаў, якія ажыццяўляюць дыстанцыйную працу;
  • новае ў прызначэнні працоўнай пенсіі;
  • навацыі пры скасаванні працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка;
  • парадак, якога павінен прытрымлівацца наймальнік пры звальненні работніка ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, скарачэннем колькасці або штату работнікаў;
  • гарантыі, прадугледжаныя працоўным заканадаўствам для работнікаў пры звальненні па гэтай падставе;
  • дадатковыя меры па абароне здароўя работнікаў;
  • новыя правілы адносна працоўных адпачынкаў;
  • дадатковыя гарантыі маладым спецыялістам, звольненым з тэрміновай вайсковай службы і альтэрнатыўнай службы.

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні аб новаўвядзеннях у працоўным заканадаўстве адкажа кандыдат юрыдычных навук, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Таццяна Эдуардаўна Шпілеўская.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Таццянай Шпілеўскай.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам