ГалоўнаяМерапрыемствыВэбінар па мікрабіялагічным аспекце захаванасці дакументаў
Народнае мастацтва беларусаў – у выставачным праекце “Жывыя крыніцы” (+відэа)
Праўдзіва, сурова, мужна

Вэбінар па мікрабіялагічным аспекце захаванасці дакументаў

Вэбінар па мікрабіялагічным аспекце захаванасці дакументаў
Іншыя мерапрыемствы
22 лютага
Дата правядзення
10.00–13.00
Час правядзення

22 лютага а 10-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца вэбінар “Мікрабіялагічны аспект у забеспячэнні захаванасці бібліятэчных дакументаў”.

У рамках вэбінару будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • біяпашкоджанне бібліятэчных дакументаў;
  • візуальныя прыкметы паражэння мікраміцэтамі паперы і скуры;
  • уздзеянне мікраміцэтаў на папяровыя дакументы і яго наступствы;
  • захаванне рэжыму захоўвання як аснова біялагічнай бяспекі фондаў.

Запрашаем да ўдзелу захавальнікаў бібліятэчных фондаў.

Колькасць месцаў абмежавана 100 удзельнікамі.

Рэгістрацыя на вэбінар

Мерапрыемства будзе праходзіць з дапамогай платформы Zoom.
Падключыцца да канферэнцыі:
https://us02web.zoom.us/j/85679062943?pwd=WTRVYkVVaFd5cThnaFRhK2xzd0tRdz09
Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 856 7906 2943
Код доступу: 893580

Кантактная асоба:
Муратава Дыяна Анатольеўна,
загадчыца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў
цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў,
тэлефон: (8 029) 293 28 72,
e-mail: muratova@nlb.by

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам