ГалоўнаяМерапрыемствыВернутыя кнігі з бібліятэкі Храптовічаў
Фонд бібліятэкі папоўняць каштоўныя магілёўскія выданні XVIIІ стагоддзя
Размова з адвакатам аб парадку спагнання і выплаты аліментаў

Вернутыя кнігі з бібліятэкі Храптовічаў

Вернутыя кнігі  з бібліятэкі Храптовічаў
Іншыя мерапрыемствы
15–28 лютага
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

З 15 лютага ў музеі кнігі ўпершыню будуць прадстаўлены ўнікальныя экспанаты – вернутыя на Радзіму кнігі са знакамітага гістарычнага кнігазбору Храптовічаў.

Каштоўныя выданні з бібліятэкі Храптовічаў вярнуліся ў Беларусь з Германіі ў 2023 годзе дзякуючы дзейнасці дыпламатычнага прадстаўніцтва па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Бібліятэка Храптовічаў існавала з другой паловы XVIII да пачатку ХХ ст. у маёнтку Шчорсы (цяпер – Навагрудскі раён). Яе заснавальнік – канцлер Іахім Літавор Храптовіч. Кнігазбор лічыўся адным з найбагацейшых ва Усходняй Еўропе ўжо ў XVIII ст. Бібліятэка ўключала творы антычных аўтараў, французскай і італьянскай класічнай літаратуры, працы па гісторыі розных краін, рукапісы.

Два выданні канца ХVIII – XIX ст. на французскай мове, прысвечаныя падзеям, звязаным з такімі вядомымі гістарычнымі асобамі, як першы імператар Расійскай імперыі Пётр І і англійскі палкаводзец і палітычны дзеяч Джон Чэрчыль, герцаг Мальбара, папоўняць фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Асобнікі маюць пазнакі былых уладальнікаў – пячаткі і экслібрыс Храптовічаў.


З унікальнымі асобнікамі можна азнаёміцца ў музеі кнігі (пам. 347) да 28 лютага 2023 года.
Дата завяршэння іх экспанавання можа быць зменена.

Час работы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 22.

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "АНТ".

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам