ГалоўнаяМерапрыемствыФонд бібліятэкі папоўняць каштоўныя магілёўскія выданні XVIIІ стагоддзя
Кнігалюб, кнігазнавец, крытык
Вернутыя кнігі з бібліятэкі Храптовічаў

Фонд бібліятэкі папоўняць каштоўныя магілёўскія выданні XVIIІ стагоддзя

Фонд бібліятэкі папоўняць каштоўныя магілёўскія выданні XVIIІ стагоддзя
Іншыя мерапрыемствы
17 лютага
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

17 лютага а 16-й гадзіне ў музеі кнігі адбудзецца цырымонія перадачы ў дар старадрукаваных кірылічных выданняў з Магілёўскай друкарні ад прадстаўнікоў найстарэйшага ў Беларусі мотаклубу ўладальнікаў матацыклаў Harley-Davidson.

Клуб H.O.G Minsk Chapter Belarus, створаны 5 лютага 2013 года, з’яўляецца афіцыйным падраздзяленнем міжнароднай суполкі ўладальнікаў матацыклаў Harley-Davidson. Мотаклуб ажыццяўляе актыўную дзейнасць па стварэнні пазітыўнага іміджу мотаруху ў Беларусі, садзейнічае рэалізацыі разнастайных матацыклетных праграм, папулярызацыі актыўнага ладу жыцця, а таксама ўдзельнічае ў культурна-асветніцкіх праектах. У рамках святкавання 10-годдзя супольнасці старадрукі ў бібліятэчны фонд перадасць ганаровы член клуба Ігар Яўсееў.

Фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўняць два стараверскія выданні – “Часоўнік” і “Псалтыр”, якія ўбачылі свет у друкарні Магілёва ў 30-х гадах XVIIІ ст. Адпаведныя богаслужбовыя выданні былі распаўсюджаны на беларускіх землях. Іх выкарыстоўвалі не толькі падчас богаслужэння, але і для хатняга навучання грамаце. Таму захавалася няшмат асобнікаў. Прадстаўленыя экзэмпляры маюць характэрнае для стараверскіх выданняў XVIIІ ст. афармленне (застаўкі, ініцыялы, вязь), а таксама ўнікальныя рукапісныя ўстаўкі і малюнак з выявай цара Давіда.

Перададзеныя выданні зоймуць пачэснае месца ў калекцыі кніг кірылічнага друку ў фондзе бібліятэкі.

Уваход на мерапрыемства вольны, у іншыя дні – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам