ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам пра змены ў новай рэдакцыі Кодэкса аб Зямлі
Майстар-клас па тэхніцы роспісу па шкле
Адпраўляем жыхарам і гасцям сталіцы бібліяімпульс!

Размова з адвакатам пра змены ў новай рэдакцыі Кодэкса аб Зямлі

Размова з адвакатам пра змены ў новай рэдакцыі Кодэкса аб Зямлі
Іншыя мерапрыемствы
21 красавіка
Дата правядзення
19.15–20.15
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

Запрашаем на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках акцыі “Бібліяноч-2023” сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў.

Тэма размовы – “Навацыі зямельнага заканадаўства ў 2023 годзе”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны пытанні, якія тычацца шэрагу навацый, накіраваных на спрашчэнне землекарыстання:

  • Колькі зямлі можна атрымаць у карыстанне?
  • Як можна падзяліць існуючы ўчастак?
  • Ці можна змяніць межы ўчастка?
  • Як набыць участак без аўкцыёну?

Больш падрабязна аб новым парадку канфіскацыі і прадстаўлення зямельных участкаў, перавагах для грамадзян, устаноўленых новым зямельным заканадаўствам, раскажа адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ірына Несцяровіч.

Па дадзенай тэме ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Спіс літаратуры

Месца правядзення: тэматычная пляцоўка “Прававая азбука” (аванзала аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі, пам. 207).

Уваход вольны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Ірынай Несцяровіч, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам