ГалоўнаяМерапрыемствыВыстаўка сучаснага беларускага інсітнага мастацтва “Адтуліны-адсюліны”
105 гадоў УЛКСМ і 60 гадоў Беларускім студэнцкім атрадам
“Дакрануцца душой да спадчыны”: нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі

Выстаўка сучаснага беларускага інсітнага мастацтва “Адтуліны-адсюліны”

Выстаўка сучаснага беларускага інсітнага мастацтва “Адтуліны-адсюліны”
Іншыя мерапрыемствы
24 кастрычніка – 18 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

24 кастрычніка адбылося адкрыццё выстаўкі “Адтуліны-адсюліны”, якая арганізавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і знаёміць з сучасным беларускім інсітным мастацтвам.

У экспазіцыі – выкананыя ў жывапісе, графіцы, дэкаратыўным мастацтве работы беларускіх мастакоў Юрыя Пяткевіча і Ірыны Князевай.

Юрый Пяткевіч – мастак, паэт, пісьменнік, шырока вядомы ў Беларусі і за мяжой – прапануе ўвазе гледачоў унікальныя спалучэнні выяўленчага і літаратурнага мастацтва, прыклады элітарнага напрамку кніжнага мастацтва – “Кнігі мастака” (Livre d’artiste), выкананыя ў графіцы і жывапісе.

Творчасць Ірыны Князевай – старшага навуковага супрацоўніка ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”, удзельніцы выставак і натхнёнай творцы – прадстаўлена яе ілюстрацыямі да выданняў беларускай дзіцячай пісьменніцы Таццяны Дашкевіч “Облака для Милы”, “Куда бежит собака Мелли” і “Взрослеть никогда не рано, или Один невероятный день из жизни обычного мальчика”. Вясёлыя, непасрэдныя работы пераносяць у дынамічную прастору дзіцячых гульняў, адкрыццяў і пошукаў.


Экспазіцыя будзе працаваць да 18 снежня 2023 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам