ГалоўнаяМерапрыемствы“Дакрануцца душой да спадчыны”: нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі
Выстаўка сучаснага беларускага інсітнага мастацтва “Адтуліны-адсюліны”
Запрашаем на творчыя заняткі “Бярозавы гай”

“Дакрануцца душой да спадчыны”: нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі

“Дакрануцца душой да спадчыны”: нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
23 кастрычніка – 30 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
атрыум 2-га паверха
Месца правядзення

23 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “Дакрануцца душой да спадчыны”, прымеркаванага да 20-гадовага юбілею Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Мова, звычаі, традыцыі, веды і тэхналогіі, якія перадаваліся нашымі продкамі з рук у рукі, з вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца, скрозь стагоддзі, як бясцэнныя знакі памяці, утвараюць комплекс жывых нематэрыяльных каштоўнасцей – культурную спадчыну Беларусі.

Унікальны праект прысвечаны найважнейшым тэмам Года міру і стварэння – захаванню нематэрыяльных здабыткаў Беларусі і культурных традыцый беларускага народа.

Рэспубліка Беларусь стала адной з першых краін, якія прынялі канвенцыю ЮНЕСКА. Выстава “Дакрануцца душой да спадчыны” дэманструе велізарную працу, праведзеную за апошнія дзесяцігоддзі па імплементацыі канвенцыі 2003 года ў нацыянальнае заканадаўства і дзейнасць устаноў культуры.

Dakranucca-dushoj-8.JPG

На перасоўнай выставе прадстаўлена 25 стэндаў, дзякуючы якім наведвальнікі могуць пазнаёміцца з народнымі традыцыямі і звычаямі, самабытнымі рытуаламі і абрадамі, якія сустракаюцца толькі на тэрыторыі Беларусі.

Асобныя стэнды выставы прысвечаны беларускім элементам, уключаным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: абраду “Калядныя цары”, Будслаўскаму фэсту і інш.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр замежных спраў, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Сяргей Алейнік, намеснік міністра культуры Валерый Грамада, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, аўтар выставы “Дакрануцца душой да спадчыны” Вольга Якабсон.

У рамках адкрыцця выставы адбылося ўручэнне сертыфікатаў аб уключэнні ў спіс ЮНЕСКА вясновага абраду “Юр’еўскі карагод”, культуры ляснога бортніцтва, элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні”.

Прэзентацыя выставы дапоўнена выданнямі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі. Прадстаўлена каля 100 выданняў. Сярод іх – грунтоўныя кнігі, прысвечаныя разнастайным пытанням захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны і ўдзелу Рэспублікі Беларусь у праграмах і праектах ЮНЕСКА па гэтай тэме. Ілюстраваныя выданні па захаванні выканальніцкіх мастацтваў, вуснай традыцыі і формы выказвання (народных гульняў, казак), міфалогіі, народных абрадавых свят, традыцыйных рамёстваў і нацыянальнай кухні.

Асобны комплекс матэрыялаў – зборнікі міжнародных навуковых і навукова-практычных канферэнцый наступнай тэматыкі: традыцыйная культура і дзеці, фалькларыстычныя даследаванні, праблемы захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны, традыцыйная культура і фальклорная спадчына ў сучаснай культурнай прасторы і інш.

Выставачны праект падрыхтаваны Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Выстава працуе ў атрыуме 2-га паверха да 30 лістапада 2023 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам