ГалоўнаяМерапрыемствыМеханізмы процідзеяння сучаснаму рабству
Запрашаем на творчыя заняткі “Магніцік з сюрпрызам”
Музыканты-аматары запрашаюць

Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству

Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству
Іншыя мерапрыемствы
28 лістапада – 13 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 28 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за адмену рабства.

Гэты Дзень штогод адзначаецца 2 снежня і звязаны з датай прыняцця Генеральнай асамблеяй ААН Канвенцыі аб барацьбе з гандлем людзьмі і з эксплуатацыяй прастытуцыі трэцімі асобамі (рэзалюцыя 317 (IV) ад 2 снежня 1949 года).

Рабства стала беспрэцэдэнтнай трагедыяй і адной з самых цёмных старонак чалавечай гісторыі. Сёння мы жывём у цывілізаваным грамадстве, дзе рабства афіцыйна адменена і забаронена. Аднак у рэчаіснасці і ў нашы дні яно не выкаранена, а проста прыняло новыя формы.

Хоць сучаснае рабства не мае заканадаўчага вызначэння, паняцце выкарыстоўваецца як агульны тэрмін, які ахоплівае такія практыкі, як прымусовая праца, пазыковая кабала, прымусовы шлюб і гандаль людзьмі. Па сутнасці, гэта адносіцца да сітуацый эксплуатацыі, ад якой чалавек не можа адмовіцца з-за пагроз, насілля, прымусу, падману і/або злоўжывання ўладай.

Прапанаваная чытачам выстава налічвае каля 100 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах. Гэта кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя знаёміць чытача з даследаваннямі феномену сучаснага рабства і гандлю людзьмі, а таксама з міжнародна-прававымі аспектамі рэгулявання і процідзеяння гэтай праблеме ў рамках ААН, АБСЕ, МАП і іншых міжнародных арганізацый. Асобны раздзел выставы прысвечаны ініцыятывам Беларусі, накіраваным на прадухіленне злачынстваў, звязаных з новымі формамі сучаснага гандлю рабамі.

Сярод прадстаўленых на выставе дакументаў – даклады па пытанні аб гандлі людзьмі, зборнікі міжнародных і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь у сферы процідзеяння гандлю людзьмі, практычныя інструкцыі, зборнікі навуковых прац, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, манаграфіі і інш.

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя, формы праявы і сутнасць рабства і гандлю рабамі
  • Сучасныя формы рабства
  • Прымусовая праца. Дзіцячая праца
  • Гандаль людзьмі
  • Міжнароднае супрацоўніцтва і міжнародна-прававыя аспекты рэгулявання барацьбы з рабствам і гандлю рабамі
  • Рэспубліка Беларусь супраць трафікінгу

Nie_rabstvu-1.jpg

Сучаснае рабства існуе амаль ва ўсіх краінах свету і перасякае этнічныя, культурныя і рэлігійныя межы. Па даных ААН, кожны год мільёны людзей, у асноўным жанчыны і дзеці, трапляюць у рабства, становяцца ахвярамі падману і насілля, ператвараюцца ў “жывы тавар” і падвяргаюцца эксплуатацыі. Іх выкрадаюць, прадаюць, прымушаюць працаваць і жыць у нечалавечых умовах. “Новы гандаль рабамі” стаў адной з самых вострых і шырокамаштабных праблем сучаснасці.

Выстава прызначана для супрацоўнікаў следчых і аператыўных падраздзяленняў праваахоўных органаў, псіхолагаў, сацыяльных работнікаў, суддзяў, адвакатаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў юрыдычнага профілю, а таксама ўсіх зацікаўленых станам праблем кіравання працэсамі барацьбы з міжнародным рабствам і гандлю рабамі.

Карысныя спасылкі

Дэкларацыі, канвенцыі і пагадненні

Канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП)

Дадатковыя рэсурсы

Са спісамі літаратуры да тэматычных выставак можна азнаёмiцца тут.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам