ГалоўнаяМерапрыемствыСіла роднай зямлі
Паэзія, узважаная сэрцам
Запрашаем на творчыя заняткі “Магніцік з сюрпрызам”

Сіла роднай зямлі

Сіла роднай зямлі
Іншыя мерапрыемствы
2 снежня – 2 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная выстаўка Сіла роднай зямлі, прысвечаная 80-годдзю беларускага пісьменніка Казіміра Вікенцьевіча Камейшы, праходзіць з 2 снежня па 2 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

У паэтычным шматгалоссі сучаснай беларускай літаратуры, несумненна, адно з першых месцаў належыць Казіміру Камейшу. Асноўныя тэмы творчасці пісьменніка – гэта любоў да Радзімы, чалавек працы, непаўторная прырода Налібоцкага краю. У сваіх творах ён імкнецца закрануць самыя вострыя праблемы сучаснасці, засяроджвае ўвагу чытача на спрадвечных каштоўнасцях чалавека: любві, дабрыні, высакароднасці.

Адкрывае экспазіцыю раздзел, у якім наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца з літаратурнай спадчынай пісьменніка. Тут шырока прадстаўлены яго творы ў асобных выданнях і зборніках. Сярод экспанатаў – першы зборнік вершаў “Восеньскія позвы”, зборнікі “Мембрана”, “Нектар”, “Тут мае вёсны прычалены”, “Галоўная вярста”, “Ад Кромані да Свіцязі”, “Яблыня спакою” і інш. Аб плённай працы юбіляра ў галіне дзіцячай літаратуры сведчаць кнігі для дзяцей: “Гаёўка”, “Буслянка”, “Добры дзень, шафёр” і інш. Асаблівай ўвагі заслугоўвае літаратуразнаўчая дзейнасць Казіміра Вікенцьевіча: ён займаецца вывучэннем творчасці М. Багдановіча, М. Маляўкі, А. Пысіна і інш., выступае з рэцэнзіямі, крытычнымі артыкуламі, нарысамі.

На выстаўцы шырока прадстаўлена дзейнасць пісьменніка як рэдактара і перакладчыка. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з яго перакладамі з рускай, польскай, літоўскай, грузінскай і іншых моў.

У апошнім раздзеле экспазіцыі да ўвагі аматараў творчасці юбіляра прадстаўлены матэрыялы аб яго жыццёвым і творчым шляху, змешчаныя ў літаратурна-крытычных публікацыях, энцыклапедычных і перыядычных выданнях.

Выстаўка налічвае каля 150 дакументаў.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам