ГалоўнаяМерапрыемствыПаэзія, узважаная сэрцам
Запрашаем на творчыя заняткі “Навагодняя ялінка”
Сіла роднай зямлі

Паэзія, узважаная сэрцам

Паэзія, узважаная сэрцам
Іншыя мерапрыемствы
5 снежня – 4 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная выстаўка “Паэзія, узважаная сэрцам”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння паэта, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Анатоля Сцяпанавіча Вялюгіна (1923–1994), праходзіць з 5 снежня па 4 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Анатоль Вялюгін – выдатны паэт, сапраўдны майстар слова, вядомы перакладчык, які займае адметнае месца ў беларускай літаратуры. Яго паэзія атрымала шырокае прызнанне ў нашай краіне і далёка за яе межамі. Неўтаймаванасць і рызыкоўнасць, самаахвярная безагляднасць і бескампраміснасць, душэўная шчырасць і сардэчная цеплыня – вось далёка не поўны пералік асноўных і вызначальных рыс, характэрных для самабытнага і арыгінальнага паэта. Адметнай асаблівасцю яго паэзіі з’яўляецца тое, што ў ёй натуральна спалучаецца вобразна-выяўленчы і лірыка-выразны пачаткі. Расстаўленыя А. Вялюгіным акцэнты з дапамогай паэтычнага слова ператвараюцца ў магутны сродак фарміравання высокаграмадзянскіх, патрыятычных якасцей асобы чытача, разуменне ім сваёй датычнасці з лёсамі народа, лёсамі Радзімы.

У раздзеле выстаўкі “Шчаслівы лёсу дар” экспануюцца кніжныя і часопісныя публікацыі твораў Анатоля Сцяпанавіча, кнігі ў яго рэдакцыі і складзеныя ім, творы для дзяцей, ноты. Шмат часу аддаваў А. Вялюгін рабоце ў кінематографе. На кінастудыі “Беларусьфільм” паводле яго сцэнарыяў знята больш за 40 дакументальных фільмаў, з іх 16 поўнаметражных: “Арліная крыніца” (1966), “Генерал Пушча” (1967; Дзяржаўная прэмія Беларусі, 1968), “Агонь” (1969), “А зязюля кукавала” (1972) і інш.

Перакладчыцкай дзейнасці юбіляра прысвечаны раздзел “Ісці да чалавека”. Паэт пераклаў на беларускую мову творы М. Лермантава, А. Міцкевіча, У. Маякоўскага, П. Нэруды, У. Бранеўскага, У. Сасюры, А. Малышкі, Л. Украінкі і інш. Многія яго творы перакладзены на рускую, украінскую, балгарскую і іншыя мовы.

У апошнім раздзеле “Паэт вышэйшага рангу” прадстаўлены матэрыялы аб творчасці паэта, энцыклапедычныя і даведачныя выданні з біяграфічнымі звесткамі. Пра яго пісалі П. Прыходзька, А. Лойка, А. Русецкі, К. Камейша, Г. Пашкоў, В. Зуёнак, М. Арочка і інш.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам