ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Навагодняя ялінка”
Годнасць, свабода і справядлівасць для ўсіх
Паэзія, узважаная сэрцам

Запрашаем на творчыя заняткі “Навагодняя ялінка”

Запрашаем на творчыя заняткі “Навагодняя ялінка”
Іншыя мерапрыемствы
9 снежня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

9 снежня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Навагодняя ялінка”.

Напярэдадні надыходзячых навагодніх свят юныя ўдзельнікі змайструюць віншавальныя паштоўкі і ўпрыгожаць іх ялінкай, выкананай у тэхніцы арыгамі.

З папяровых квадратаў рознага памеру дзеці сканструююць некалькі модуляў і збяруць з іх святочную ялінку, прыклеяць яе на аснову з каляровага кардону. Россып серабрыстых сняжынак стане завяршальным штрыхом у афармленні вырабу.

Дзеці паслухаюць аповед пра гісторыю ўзнікнення паштоўкі і паўдзельнічаюць у музычнай размінцы.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам