ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на мерапрыемства, прысвечанае бібліёграфу Н.В. Калядзе
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Котёнок Пых и щенок Прыг”
“Новый год к нам мчится…”

Запрашаем на мерапрыемства, прысвечанае бібліёграфу Н.В. Калядзе

Запрашаем на мерапрыемства, прысвечанае бібліёграфу Н.В. Калядзе
Іншыя мерапрыемствы
12 снежня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
пам. 307
Месца правядзення

12 снежня ў рамках праекта “Вядомыя імёны” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя інтэрнэт-рэсурсу “Ніна Варфаламееўна Каляда (1903–1983): «Я ніколі не забывала бібліятэку...». Да 120-годдзя з дня нараджэння”.

Ніна Варфаламееўна Каляда – вядомы бібліёграф і бібліятэказнаўца, аўтар-складальнік шматлікіх бібліяграфічных работ, 20 гадоў працоўнага стажу якой звязаны з Дзяржаўнай бібліятэкай БССР імя У.І. Леніна. Яна праявіла сябе і як таленавіты педагог, шчодра дзялілася ведамі са студэнтамі бібліятэчнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага. Сваёй шматгадовай і бездакорнай працай Н.В. Каляда ўнесла значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы Беларусі.

Створаны інтэрнэт-рэсурс знаёміць з жыццём і прафесійнай дзейнасцю Ніны Варфаламееўны, змяшчае алічбаваныя бібліяграфічныя працы, копіі асабістых дакументаў, фатаграфій і іншых біяграфічных матэрыялаў.

Запрашаем усіх жадаючых!

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам