ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Котёнок Пых и щенок Прыг”
Размова з адвакатам аб прававых падставах спынення працоўных адносін работніка з наймальнікам
Запрашаем на мерапрыемства, прысвечанае бібліёграфу Н.В. Калядзе

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Котёнок Пых и щенок Прыг”

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Котёнок Пых и щенок Прыг”
Іншыя мерапрыемствы
16 снежня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

16 снежня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Міхаіла Дзеравянкі “Котёнок Пых и щенок Прыг”.

Дзеці паслухаюць вясёлыя гісторыі пра сяброўства кацяняці і шчаняці, з якіх даведаюцца пра дзіўныя прыгоды двух пушыстых сяброў і іх гаспадыні − дзяўчынкі Машы.

Пасля чытання кнігі юныя ўдзельнікі зробяць Дзеда Мароза з каляровай паперы ў тэхніцы арыгамі.


Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам