ГалоўнаяМерапрыемствыЗвіняць цымбалы
Круглы стол аб асаблівасцях праверкі навуковых прац з дапамогай сістэмы “Антыплагіят”
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Звіняць цымбалы

Звіняць цымбалы
Іншыя мерапрыемствы
18 студзеня – 18 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

Тэматычная выстава “Звіняць цымбалы”, прысвечаная гісторыі і развіццю беларускага цымбальнага мастацтва, праходзіць з 18 студзеня па 18 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Цымбалы з’яўляюцца музычным сімвалам Беларусі і займаюць важнае месца ў аркестры народных інструментаў. Калісьці яны былі прыналежнасцю толькі народнага музыцыравання, цяпер – арганічная састаўная частка высокаразвітай беларускай прафесіянальнай культуры.

Неацэнная роля ў развіцці цымбальнага мастацтва Беларусі належыць народнаму артысту СССР Іосіфу Жыновічу. Менавіта ён упершыню ўжыў на канцэртнай эстрадзе цымбалы як сольны інструмент. Стаў першым беларускім цымбалістам-прафесіяналам і ўвогуле па праве лічыцца роданачальнікам беларускай школы цымбалістаў. Таму на выставе надзелены ўвагай яго жыццё і творчасць і, канешне, дзейнасць Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча.

На экспазіцыі прадстаўлены нотныя выданні: зборнік п’ес для цымбалаў і фартэпіяна “Красавіцкі настрой” А. Клеванца, зборнік п’ес для цымбалаў “Мелодыя” С. Герашчанкі, “Белыя бярозы Беларусі” Г. Ермачэнкава, зборнік канцэртных твораў для ансамбля цымбалістаў “Вяртанне да спадчыны”, “Школа ігры на цымбалах” І.І. Жыновіча і шмат іншых.

Такія аўдыядакументы, як “Музыка для цымбалаў”, “Беларускі ансамбль цымбалістак «Мілавіца»”, “Фантазия на две белорусские народные темы”, народны танец “Лявониха”, канцэртная п’еса для цымбалаў і народнага аркестра “Кірмашовыя забавы” і інш., даюць магчымасць пазнаёміцца з мелодыкай інструмента, а таксама пашырыць музычны кругагляд з дапамогай фондаў бібліятэкі.

Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і артыкулы з часопісаў па тэматыке выставы.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам