ГалоўнаяМерапрыемствыВялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Звіняць цымбалы
Водна-балотныя ўгоддзі: сучасны стан і выкарыстанне

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Іншыя мерапрыемствы
18 студзеня – 13 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавая галерэя (2-гі паверх)
Месца правядзення

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрываецца кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2023 год.

19 снежня 2023 года кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы № 397 “Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»”, № 398 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва” і № 399 “Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп”.

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” – сведчанне дзяржаўнага прызнання заслуг навуковай і творчай інтэлігенцыі, тых, хто асабліва вызначыўся ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці. Прэмія прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва, актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, якія спрыяюць умацаванню духоўных каштоўнасцей.

У 2024 г. глава дзяржавы ўручыў прэміі за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае ўмацаванню духоўных каштоўнасцей і маральных традыцый беларускага народа, за плённую дзейнасць у грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, за значны ўклад у захаванне культурнай спадчыны Беларусі, за выдатныя дасягненні ў галіне тэатральнага, музычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі.

За значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці і праўды пра Вялікую Айчынную вайну і рэалізацыю праектаў “Апошнія сведкі”, “Генацыд. Без права на жыццё” спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удастоены Генеральная пракуратура, Беларускае тэлеграфнае агенцтва і Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія.

Не засталіся незаўважанымі дасягненні рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра “Маці і дзіця”, які атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя дасягненні ў паляпшэнні якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі, папулярызацыю ў грамадстве сямейных каштоўнасцей.

За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, значны ўклад у развіццё творчых здольнасцей і сацыяльную адаптацыю людзей з абмежаванымі магчымасцямі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удастоены калектыў дзяржаўнай установы “Гомельскі гарадскі цэнтр інклюзіўнай культуры”.

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, каталогі, буклеты, артыкулы з перыядычных выданняў, выяўленчыя дакументы – матэрыялы з фондаў бібліятэкі пра ўсіх лаўрэатаў 2023 г., якія сваёй высокай духоўнасцю і плённай працай славяць родную Беларусь.

Запрашаем наведаць выстаўку “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”.

“Духоўнае адраджэнне” ў кніжнай выставе


Час экспанавання з 18 студзеня па 13 сакавіка 2024 года ў кальцавой галерэі 2-га паверха.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам