ГалоўнаяМерапрыемствыВодна-балотныя ўгоддзі: сучасны стан і выкарыстанне
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Паралельныя сусветы

Водна-балотныя ўгоддзі: сучасны стан і выкарыстанне

Водна-балотныя ўгоддзі: сучасны стан і выкарыстанне
Іншыя мерапрыемствы
18 студзеня – 16 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 18 студзеня па 16 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Водна-балотныя ўгоддзі: сучасны стан і выкарыстанне”, прысвечаная Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў.

30 жніўня 2021 года Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю (A/RES/75/317), якая абвясціла 2 лютага Сусветным днём водна-балотных угоддзяў. У гэты дзень у 1971 годзе ў Рамсары (Іран) была прынята Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях. Дадзены дакумент з’яўляецца міжурадавым дагаворам, мэта якога – “захаванне і разумнае выкарыстанне ўсіх водна-балотных угоддзяў шляхам ажыццяўлення мясцовых, рэгіянальных, нацыянальных дзеянняў і міжнароднага супрацоўніцтва”.

На сённяшні дзень 172 дзяржавы з’яўляюцца бакамі Канвенцыі. Яны выдзяляюць на сваёй тэрыторыі водна-балотныя ўгоддзі, якія маюць міжнароднае значэнне і якія ўносяцца ў Рамсарскі спіс водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння.

Рэспубліка Беларусь далучылася да Рамсарскай канвенцыі ў 1999 годзе. Заказнік рэспубліканскага значэння “Спораўскі” – першая тэрыторыя, якая была ўключана ў спіс водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння. Сёння ў краіне 26 водна-балотных угоддзяў на плошчы 778,9 тыс. га ўключаны ў Рамсарскі спіс водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння.

Прапанаваная выстава налічвае каля 80 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Гэта кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты. Яны пазнаёмяць чытача з адной з самых ключавых экасістэм планеты, ад стану якой шмат у чым залежыць наша будучыня – сістэмай водна-балотных угоддзяў.

Прадстаўленыя на выставе матэрыялы знаёмяць з унікальнай флорай і фаўнай балот, а таксама з калектыўнымі намаганнямі дзяржаў і міжнародных арганізацый, накіраванымі на захаванне і рацыянальнае выкарыстанне водна-балотных угоддзяў.

Сярод прадстаўленых на выставе матэрыялаў – зборнікі міжнародна-прававых дакументаў і нацыянальных заканадаўчых актаў па пытаннях захавання і разумнага выкарыстання водна-балотных угоддзяў, манаграфіі, матэрыялы навуковых даследаванняў, даведачныя выданні, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый і г.д.

vodna_balotnyja_uhoddzi-1.jpg

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Рамсарская канвенцыя і водна-балотныя ўгоддзі міжнароднага значэння
  • Фаўна, экалогія і ахова птушак водна-балотных угоддзяў
  • Водна-балотныя экасістэмы і прыродныя тэрыторыі ў Беларусі, якія знаходзяцца пад аховай

Выстава будзе цікавая студэнтам і аспірантам экалагічных, біялагічных і геаграфічных спецыяльнасцяў, спецыялістам у галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, навуковым работнікам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца праблемай захавання водна-балотных угоддзяў і біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

Абвяшчэнне гэтага Дня было выклікана заклапочанасцю сусветнай грамадскасці хуткім скарачэннем і дэградацыяй адных з ключавых экасістэм планеты – водна-балотных угоддзяў. Мэта Дня – звярнуць увагу грамадскасці і кіраўніцтва розных краін на неабходнасць беражлівых адносін да асяроддзя пражывання вадаплаўных птушак і важнасць водна-балотных угоддзяў у экасістэме планеты Зямля. Тэма Дня гэтага года – “Водна-балотныя ўгоддзі і дабрабыт чалавека”.

Карысныя спасылкі


З пералікам лiтаратуры да тэматычных выстаў можна азнаёмiцца ў раздзеле “Спісы літаратуры да выставак за 2024 год”.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам