ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Татаў караблік”
Жамчужыны Усходу
Паэзія – маё жыццё

Запрашаем на творчыя заняткі “Татаў караблік”

Запрашаем на творчыя заняткі “Татаў караблік”
Іншыя мерапрыемствы
10 лютага
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

10 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі, на якіх яны зробяць аб’ёмную аплікацыю “Татаў караблік”.

На аснову з кардонe дзеці выкладуць у пэўнай паслядоўнасці, а пасля прыклеяць выразаныя з каляровай паперы элементы вырабу: палубу, ілюмінатары, мачту, ветразь і сцяжок, аблокі і аб’ёмныя хвалі. Папяровая аплікацыя карабліка, які плыве па хвалях, стане арыгінальным падарункам для родных і сяброў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі паслухаюць рускую народную казку “Летучий корабль” і пагуляюць у гульню “Мора хвалюецца раз”.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам