ГалоўнаяМерапрыемствыПаэзія – маё жыццё
Запрашаем на творчыя заняткі “Татаў караблік”
Выбары ў люстэрку права

Паэзія – маё жыццё

Паэзія – маё жыццё
Іншыя мерапрыемствы
6 лютага – 17 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная кніжная выстаўка “Паэзія – маё жыццё”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Аляксандравіча Куляшова (1914–1978), праходзіць з 6 лютага па 17 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Сярод пісьменнікаў ХХ ст. Аркадзь Аляксандравіч займае адметнае месца, а яго імя належыць да тых выдатных мастакоў слова, чые творчасць і лёс непарыўна звязаны з лёсам Радзімы і народа. У паэзіі А. Куляшова глыбока і дасканала ўвасобілася вялікая праўда жыцця, багаты душэўны вопыт юнацтва і сталасці, працы і кахання, барацьбы і здзяйсненняў, суровай памяці і глыбокай любові да жыцця і людзей.

Аркадзь Куляшоў – адзін з тых, хто вывеў беларускую паэзію на міжнародны ўзровень – яшчэ пры жыцці паэта на беларускай, рускай і замежных мовах было выдадзена 93 яго кнігі. Творы паэта з гадамі не старэюць, а набываюць яшчэ большую моц, сілу і хараство, а таму яго дыялог з часам, з вечнасцю працягваецца і ў ХХI стагоддзі.

Першы раздзел выстаўкі “Спавядальнае слова” знаёміць з кнігамі паэзіі пісьменніка “Росквіт зямлі” (1930), “Па песню, па сонца!” (1932), “Медзі дождж” (1932), паэмамі “Амонал” (1933), “Гарбун” (1935), “Баранаў Васіль” (1941), “Сцяг брыгады” (1943; Дзяржаўная прэмія СССР, 1946), “Прыгоды цымбал” (1945), “Новае рэчышча” (1951; Дзяржаўная прэмія СССР, 1949), “Грозная пушча” (1956), “Далёка да акіяна” (1972) і інш., а таксама са зборнікамі “Сасна і бяроза” (1970), “Мая Бесядзь” (1973), “Хуткасць” (1976), “Крылы” (1985), “Маналог” (1989), “Паміж наступным і былым” (1995) і г.д. Зацікавіць чытачоў і паэма “Варшаўскі шлях” (1972–1973), прысвечаная памяці А. Твардоўскага – чытача твораў А. Куляшова, рэдактара, крытыка і лепшага сябра.

На працягу ўсёй сваёй творчасці паэт добра і шмат перакладаў. Другі раздзел выстаўкі “У дарозе няспыннай” знаёміць з перакладамі твораў А. Пушкіна, М. Лермантава, С. Ясеніна, Т. Шаўчэнкі, М. Рыльскага і інш. Пераклады кніг “Выбраная паэзія” М. Лермантава, “Энеіда” І. Катлярэўскага, “Спеў аб Гаяваце” Г. Лангфела былі адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Купалы (1970).

Пісьменнік спрабаваў свае сілы і ў галіне кінематаграфіі. Ён сааўтар сцэнарыяў фільмаў “Чырвонае лісце”, “Першыя выпрабаванні” і “Запомні гэты дзень”.

Апошні раздзел экспазіцыі “Святло магутнага таленту” знаёміць з публікацыямі, змешчанымі ў энцыклапедычных выданнях, кнігах, літаратурна-крытычных артыкулах пра жыццё і творчасць паэта. Пра яго пісалі Т. Голуб, М. Арочка, Р. Бярозкін, М. Лужанін, М. Грынчык і інш.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам