ГалоўнаяМерапрыемствыДзеці вайны: іх дзяцінства скончылася летам 1941
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Я буду спасателем!”
Заснавальнік чэшскай класікі

Дзеці вайны: іх дзяцінства скончылася летам 1941

Дзеці вайны: іх дзяцінства скончылася летам 1941
Іншыя мерапрыемствы
27 лютага
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

27 лютага а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца прэзентацыя кнігі ўспамінаў “Дети войны: их детство закончилось летом 1941” ветэрана Узброеных Сіл СССР Ільі Макаравіча Караблікава.

Выданне прымеркавана да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падзеі радаснай і гераічнай, дзякуючы якой сталі вядомы факты аб страшных злачынствах акупантаў. Нацыянальная бібліятэка прадставіць выставу выданняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У прэзентацыі возьмуць удзел аўтары ўспамінаў, якія выжылі і выстаялі насуперак усім абставінам, якія складваліся не на іх карысць. На іх долю выпала місія быць сведкамі непасрэдных лакальных падзей Вялікай Айчыннай вайны і перадаць убачанае, перажытае, выпакутаванае наступным пакаленням, каб падобнае больш ніколі не паўтарылася.

Кніга “Дети войны: их детство закончилось летом 1941” выйшла ў выдавецтве “Беларусь” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам