ГалоўнаяМерапрыемствыСемінар аб магчымасцях ЭБС “Айбукс.ру”
Выстаўка жывапісу Юліі Коба “Тут цёпла”
Канстытуцыя: гартаючы старонкі гісторыі

Семінар аб магчымасцях ЭБС “Айбукс.ру”

Семінар аб магчымасцях ЭБС “Айбукс.ру”
Іншыя мерапрыемствы
12 сакавіка
Дата правядзення
10.00–12.00
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

12 сакавіка ў бібліятэцы адбудзецца семінар “Электронна-бібліятэчная сістэма «Айбукс.ру» (ibooks.ru) для інфармацыйнага забеспячэння навукі і адукацыі”.

ЭБС “Айбукс.ру” змяшчае поўныя тэксты сучаснай вучэбнай, навуковай і дзелавой літаратуры па розных напрамках: IT, эканоміка, менеджмент, юрыспрудэнцыя, педагогіка, медыцына, бібліятэчная справа, культура, мастацтва і інш. Гэта больш за 40 000 выданняў ад 120 вядучых выдавецтваў. Эксклюзіўная частка рэсурсу – кнігі пецярбургскіх выдавецтваў “Питер” і “БХВ-Петербург”.

У праграме семінара:

  • Айбукс у лічбах
  • Структура кантэнту ЭБС “Айбукс.ру”
  • Эксклюзіўны кантэнт для навукі і адукацыі
  • Асаблівасці камплектавання ў ЭБС
  • Магчымасці платформы ЭБС “Айбукс.ру” для арганізацый і чытачоў

Спікер – Лола Цвяткова – кіраўнік кірунку па працы з кліентамі ТАА “Айбукс”.

Запрашаем прыняць удзел!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам