ГалоўнаяМерапрыемствы“Асноўны закон дзяржавы”: да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у межах Года якасці
Размова з адвакатам аб вырашэнні зямельных спрэчак і правах землекарыстальнікаў
Песня ў гонар Зялёнай Дубровы

“Асноўны закон дзяржавы”: да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у межах Года якасці

“Асноўны закон дзяржавы”: да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у межах Года якасці
Іншыя мерапрыемствы
15 сакавіка – 30 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

Выстаўка “Асноўны закон дзяржавы” прымеркавана да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай 15 сакавіка 1994 г. Яна з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, якая дзейнічала пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.

Вялікае значэнне мае абноўленая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятая на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 г. У ёй замацаваны такія ўніверсальныя каштоўнасці, як чалавек, яго правы і свабоды, суверэнітэт, народаўладдзе, вяршэнства права, сацыяльная справядлівасць, роўнасць усіх перад законам. Прапісаны абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь па захаванні гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, культурнай і духоўнай спадчыны.

KV_Kanstytucyja_RB-1.jpg

Кніжна-дакументальная выстаўка падрыхтавана сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і ўключае каля 60 дакументаў, якія адлюстроўваюць храналогію падрыхтоўкі і прыняцця Канстытуцыі нашай дзяржавы, унясенне змяненняў і дапаўненняў у яе ў сувязі з палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі зменамі.

Сярод выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – арыгінальныя друкаваныя экзэмпляры Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь розных гадоў, навуковыя і навукова-метадычныя зборнікі па пытаннях правапрымянення Асноўнага закону дзяржавы і канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь, а таксама актуальныя публікацыі ў перыядычным друку. У кніжным шэрагу таксама прадстаўлены навуковыя выданні, у якіх раскрываюцца асноўныя палажэнні дзеючай Канстытуцыі, яе роля і месца ў сістэме дзяржаўнага ладу краіны.

KV_Kanstytucyja_RB-6.jpg

У ліку прадстаўленых архіўных дакументаў – копіі праектаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 1993 і 1994 гг., копіі пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пратаколы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў і іншыя дакументы.

Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – той фундамент, які дае арыенціры далейшага развіцця беларускага грамадства і дзяржавы. Запрашаем кожнага азнаёміцца з экспазіцыяй, каб разумець сутнасць і значэнне Асноўнага закону нашай дзяржавы, актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі і паважаць законы сваёй краіны.

З 5 па 25 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Канстытуцыя: гартаючы старонкі гісторыі”, прысвечаная 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Час экспанавання з 15 сакавіка па 30 красавіка ў кальцавой галерэі 2-га паверха.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам