ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб вырашэнні зямельных спрэчак і правах землекарыстальнікаў
Творчыя заняткі “Маленькі цуд”
“Асноўны закон дзяржавы”: да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у межах Года якасці

Размова з адвакатам аб вырашэнні зямельных спрэчак і правах землекарыстальнікаў

Размова з адвакатам аб вырашэнні зямельных спрэчак і правах землекарыстальнікаў
Іншыя мерапрыемствы
21 сакавіка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – “Зямельныя спрэчкі і іх вырашэнне”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Прычыны ўзнікнення зямельных спрэчак
  • Парушэнне парадку ўстанаўлення і замацавання межаў зямельнага ўчастка
  • Якія дзяржаўныя органы надзелены правам вырашаць зямельныя спрэчкі
  • Парадак вырашэння рознагалоссяў
  • Канфіскацыя зямельнага ўчастка
  • Узнікненне права на зямельны ўчастак

Кампетэнтна на пытанні аб зямельных спрэчках і асаблівасцях парадку іх вырашэння адкажа адвакат, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Галіна Мельнічонак.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам