ГалоўнаяМерапрыемствы“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХIII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Высокая якасць
Вялікі партрэтыст з Фландрыі

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХIII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХIII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Іншыя мерапрыемствы
23 сакавіка – 30 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавая галерэя (3-ці паверх)
Месца правядзення

Штогод, пачынаючы з 1960 г., вынікі працы беларускіх выдаўцоў традыцыйна падводзяцца на конкурсе “Мастацтва кнігі”, заснавальнікам якога выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэта конкурсу – вызначэнне лепшых выдавецкіх праектаў, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігавыданні, павышэнне мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, папулярызацыя лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі за мінулы год.

Выставу выданняў, адзначаных узнагародамі LХIII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” адкрывае выданне “Привкус цветных революций” (аўтары – С.Р. Мусіенка, М.У. Восіпаў; выдавецтва “Беларусь”), якое атрымала гран-пры ў намінацыі “Трыумф” з уручэннем дыплома імя Ф. Скарыны і памятнага знака-сімвала “Вялікі залаты фаліянт”.

Таксама экспануюцца выданні-пераможцы наступных тэматычных намінацый: “ЛІТ-фармат” (выданні літаратурна-мастацкага накірунку); “Сучасны падручнік” (выданні вучэбнага характару); “Фотапогляд” (фотаальбомы, фотакнігі); “Дзецям XXI стагоддзя” (кнігі для дзяцей і юнацтва); “АРТ-кніга” (выданні па выяўленчым мастацтве, факсімільныя, рэпрынтныя, бібліяфільскія выданні); “Навука і веды” (навуковыя, навукова-папулярныя, даведачныя і энцыклапедычныя выданні); “Духоўнасць” (выданні духоўна-асветнцікага накірунку).

1-Liepshyja_knihi_2023.jpg

У ліку спецыяльных намінацый конкурсу – “За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны”; “Садружнасць” (сумесныя выдавецкія праекты); “У люстэрку часу” (кнігі, выдадзеныя па замове); “Беларусь памятае” (кнігі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне).

У персанальнай намінацыі “Майстэрства” лепшым ілюстратарам прызнана Алена Карповіч за ілюстрацыі да кнігі Валерыя Кастручына “Сказки Большого Леса”, а лепшым дызайнерам кнігі – Максім Шніп за выданне “Привкус цветных революций”.

Пераможцы названых намінацый былі ўзнагароджаны памятным знакам-сімвалам “Малы залаты фаліянт” і спецыяльным дыпломам. Сярод фаварытаў конкурсу 2024 г. – выдавецтва “Беларусь” – на яго рахунку перамога ў 9 намінацыях, у тым ліку ў галоўнай намінацыі “Трыумф”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі шчыра віншуе пераможцаў і прызёраў нацыянальнай прэміі “Мастацтва кнігі” і запрашае ўсіх жадаючых азнаёміцца з лепшымі выданнямі Беларусі 2023 года.

Выстаўка працуе з 23 сакавіка па 30 красавіка ў кальцавой галерэі 3-га паверха.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам