ГалоўнаяМерапрыемствыБібліяноч надыходзіць!
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Космос”
Музей кнігі запрашае на інтэрактыўныя творчыя заняткі

Бібліяноч надыходзіць!

Бібліяноч надыходзіць!
Іншыя мерапрыемствы
19 красавіка
Дата правядзення
10.00–23.00
Час правядзення

19 красавіка а 19-й гадзіне бібліятэкі Беларусі запрашаюць на “Бібліяноч-2024” – культурна-асветніцкую акцыю ў падтрымку чытання!

Бібліяноч – падзея, якая стала цудоўнай традыцыяй для ўсёй чытаючай супольнасці. У гонар Дня кнігі штогод бібліятэкі пашыраюць час і фармат сваёй працы. Насычаная і маштабная праграма акцыі “Бібліяноч–2024” – гэта мноства тэматычных пляцовак на любы густ і ўзрост.

За навінамі сачыце на афіцыйных сайтах бібліятэк і на старонках у сацыяльных сетках.

Праграма будзе абвешчаная бліжэй да даты!

Уваход вольны!

У акцыі “Бібліяноч-2024” возьмуць удзел бібліятэкі:

Бібліяноч – Мінск

  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116)
  • Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (вул. Фабрыцыуса, 28)
  • Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15)
  • Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі (вул. Казінца, 86/2)
  • Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы г. Мінска (вул. В. Харужай, 16)
  • Цэнтральная дзіцячая бібліятэка г. Мінска (прасп. Газеты Праўда, 20А)

Бібліяноч – регіёны

Брэсцкая вобласць:

  • Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Чачота (в. Новая Мыш, вул. Баранавіцкая, 2А)
  • Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. Таўлая (г. Баранавічы, вул. Леніна, 53)

Гродзенская вобласць:

  • Воранаўская раённая бібліятэка (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 29)
  • Ашмянская раённая бібліятэка (г. Ашмяны, вул. Савецкая, 19/2)
  • Смаргонская раённая бібліятэка (г. Смаргонь, вул. Танкістаў, 6)

Магілёўская вобласць:

  • Бібліятэка-філіял № 9 імя Янкі Купалы г. Магілёва (г. Магілёў, прасп. Дзімітрава, 55)
  • Клімавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Івана Пехцерава (г. Клімавічы, вул. Камуністычная, 22А)
  • Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка (г. Бялынічы, вул. Ленінская, д. 55)
  • Дрыбінская цэнтральная раённая бібліятэка (г.п. Дрыбін, вул. Леніна, 37, пам. 1)
  • Крычаўская гарадская бібліятэка № 2 (г. Крычаў, вул. Камуністычная, д. 1)

Спіс удзельнікаў акцыі будзе папаўняцца.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам