Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
6 красавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Дзмітрыя Кашавара “Космос”.
Юныя чытачы пазнаёмяцца з таямніцамі космасу – даведаюцца, наколькі горача ўнутры сонца, як адбываецца сонечнае зацьменне, з чаго складаюцца галактыкі і якая планета самая гарачая.
Удзел у інтэлектуальнай гульні “Касмічны слоўнік” і віктарыне “Космас” дапаможа дзецям замацаваць атрыманыя веды.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.