ГалоўнаяМерапрыемствы
Паказаць болей
Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае Міжнародны дзень тэатра: па матэрыялах БД “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”

27.03.2025

Ва ўсім свеце 27 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень тэатра. Тэатр заўсёды адыгрываў важную ролю ў культурным жыцці многіх краін. Таму па ініцыятыве Міжнароднага інстытута тэатра пры ЮНЕСКА ў 1961 годзе было заснавана свята – Сусветны дзень тэатра, які традыцыйна праходзіць пад дэвізам: “Тэатр як сродак узаемаразумення і ўмацавання міру паміж народамі”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе

У бібліятэцы адбудзецца лекцыя аб праблеме аўтызму

26.03.2025

2 красавіка, у Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму, у рамках кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Чалавек дажджу”, прымеркаванай да гэтага дня, адбудзецца сустрэча са спецыялістамі Мінскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (МГЦКРНіР) – дырэктарам Вольгай Каплін і настаўнікам-дэфектолагам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Ірынай Зіноўевай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар-клас “Сонечны букет”. Цяпло творчых сэрцаў

26.03.2025

25 сакавіка ў рамках кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Весна идёт! Весне дорогу!” майстры Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М.А. Кедышкі правялі дэманстрацыйны майстар-клас па стварэнні кветкавых кампазіцый “Сонечны букет”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

26.03.2025

Родныя краявіды, душэўная раўнавага і гармонія вёскі, фарбы беларускіх мястэчак, філасофія восені, адзінота зімы, надзеі вясны, сакавітасць лета… На выстаўцы “Каб душою ты стаў чысцей…”, прымеркаванай да 75-годдзя жывапісца, сябра Беларускага Саюза мастакоў Кастуся Качана і арганізаванай у межах рубрыкі “Асобы.Даты.Падзеі” ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306), кожнага ахопіць шчымлівае, настальгічнае пачуццё, якое нават складана выказаць словамі.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты