ГалоўнаяНавіны

Навіны

Доступ да электронных рэсурсаў выдавецтва Elsevier

30 Сту 2008

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты доступ да электронных рэсурсаў выдавецтва навуковай літаратуры Elsevier праз платформу ScienceDirect. Прадстаўлена 235 часопісаў па грамадскіх навуках. Мова пошуку: англійская.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дарогамі подзвігаў

25 Сту 2008

З 21 студзеня па 5 лютага 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Дарогамі подзвігаў”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Івана Рыгоравіча Новікава, беларускага пісьменніка, журналіста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1965), Дзяржаўнай прэміі імя П.М. Лепяшынскага (1968), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974).

Кніжныя выстаўкі

Моўныя самацветы

25 Сту 2008

З 26 студзеня па 15 лютага 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка "Моўныя самацветы", прысвечаная 80-годдзю Георгія Фёдаравіча Юрчанкі, беларускага пісьменніка, мовазнаўца, крытыка, збіральніка фальклору.

Кніжныя выстаўкі

24 Сту 2008

23 студзеня 2008 года ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося выніковае пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «О работе по выполнению отраслевой программы «Сохранение и развитие культуры Республики Беларусь на 2006-2010 гг.» и задачах организаций культуры на 2008 год».

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэс-канферэнцыя міністраў па надзвычайных сітуацыях Беларусі і Азербайджана

21 Сту 2008

19 студзеня 2008 года ў зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэс-канферэнцыя міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Барыева Энвера Рызаевіча і міністра па надзвычайных сітуацыях Азербайджанскай Рэспублікі Гейдарава Кямаладзіна Фатахавіча, падчас якой былі абмеркаваны перспектывы развіцця далейшага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выстаўка "Ніводнай літарай не лгу…"

18 Сту 2008

З 18 студзеня па 29 лютага 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (кальцавы калідор, 3-ці паверх) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка "Ніводнай літарай не лгу…", прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння паэта, барда, акцёра Уладзіміра Высоцкага (1938-1980гг.).

Кніжныя выстаўкі

Прэзентацыя кнігі Н.Ф. Высоцкай "Сакральныя жывапiс Беларусi ХV-ХVIII стст."

17 Сту 2008

17 студзеня 2008 года ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Н.Ф. Высоцкай «Сакральны жывапіс Беларусі XV – XVIII стст.», выдадзенай адным з найбуйнейшых беларускіх выдавецтваў «Беларусь».

Кніжныя выстаўкі

Я веру ў творчы пачатак Сусвету...

14 Сту 2008

15 студзеня 2008 года а 17-ай гадзіне ў зале мастацкіх і відэадакументаў адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейнай кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі "Я веру ў творчы пачатак Сусвету...", прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння скульптара, народнага мастака Беларусі і СССР, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Заіра Ісаакавіча Азгура.

Кніжныя выстаўкі

Вялікія кнігі свету

14 Сту 2008

З 10 студзеня па 29 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (кальцавы калідор, 3-ці паверх) адкрыта кніжная выстаўка "Вялікія кнігі свету", якая ўключае найбольш значныя творы сусветнай літаратуры (навуковай і мастацкай) усіх часоў і народаў.

Кніжныя выстаўкі

Святло яго радка

11 Сту 2008

З 10 па 25 студзеня 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка "Святло яго радка", прысвечаная 60-годдзю Навума Якаўлевіча Гальпяровіча, беларускага паэта, празаіка, публіцыста, тэле- і радыёжурналіста.

Кніжныя выстаўкі

11 Сту 2008

10 студзеня 2008 года падчас афіцыйнага візіту Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій на чале з Прэзідэнтам Данг Ву Мінем.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пяснярка з Прынямоння

10 Сту 2008

З 1 па 20 студзеня 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка «Пяснярка з Прынямоння», прысвечаная 70-годдзю Дануты Бічэль-Загнетавай, беларускай паэтэсы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1984; за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож»).

Кніжныя выстаўкі

Адкрыццё выстаўкі "Ювента"

10 Сту 2008

10 студзеня 2008 года а 17-ай гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (кальцавы калідор, 3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі работ студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў "Ювента", арганізаванае Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, АКБ «Белросбанк» і кампаніяй "Еўрафорд".

Мастацкія выстаўкі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

“Суд хуткі, правы, літасцівы і роўны для ўсіх...”: да 160-годдзя Судовай рэформы

1 Ліс 2024

З 1 лістапада 2024 г. па 10 студзеня 2025 г. у зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Суд хуткі, правы, літасцівы і роўны для ўсіх...”, прысвечаная 160-годдзю Судовай рэформы.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты