ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі

Кніжныя выстаўкі

Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце

16 Кас 2024

Тэматычная выстава “Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, праходзіць з 16 кастрычніка па 20 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а).

Кніжныя выстаўкі

Мастакі сцэны: тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва

4 Кас 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Мастакі сцэны: тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць з 4 кастрычніка па 4 лістапада ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

“Родительский дом, начало начал…”

3 Кас 2024

З 3 кастрычніка па 6 лістапада ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) праходзіць кніжная выстаўка “Родительский дом, начало начал…”, прымеркаваная да Дня маці (14 кастрычніка) і Дня бацькі (21 кастрычніка).

Кніжныя выстаўкі

Шчасце – служыць дабру

1 Кас 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Шчасце – служыць дабру”, прысвечаная 80-годдзю беларускага пісьменніка Зіновія Прыгодзіча, праходзіць з 1 кастрычніка па 4 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Паднябесная імперыя: Кітай учора і сёння

1 Кас 2024

1 кастрычніка Кітайская Народная Рэспубліка адзначыць юбілейную дату – 75 гадоў з дня ўтварэння краіны. Да гэтай знамянальнай падзеі ў Кітайскім цэнтры кнігі (пам. 207g) з 1 кастрычніка па 28 лістапада экспануецца тэматычная кніжная выстава “Паднябесная імперыя: Кітай учора і сёння”.

Кніжныя выстаўкі

Узрост восені – цудоўны

1 Кас 2024

З 1 кастрычніка па 12 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Грамадства для ўсіх узростаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей.

Кніжныя выстаўкі

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Дакументальная спадчына Яўгена Хлябцэвіча

15 Вер 2024

З 15 верасня ў музеі кнігі арганізавана выстава “Дакументальная спадчына Яўгена Хлябцэвіча”, прымеркаваная да Дня бібліятэк Беларусі і прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага і расійскага бібліятэказнаўцы, ініцыятара стварэння сеткі бясплатных публічных бібліятэк у Беларусі Яўгена Хлябцэвіча.

Кніжныя выстаўкі

Нам патрэбен Мір!

11 Вер 2024

З 11 верасня па 14 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Нам патрэбны Мір!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру.

Кніжныя выстаўкі

Фестываль Месяца і Ураджаю

10 Вер 2024

Тэматычная кніжная выстава “Фестываль Месяца і Ураджаю”, падрыхтаваная да традыцыйнага кітайскага Свята сярэдзіны восені, адкрыта ў Кітайскім цэнтры кнігі (пам. 207g) з 11 па 29 верасня.

Кніжныя выстаўкі

Кампазітар-наватар

5 Вер 2024

Юбілейная выстава “Кампазітар-наватар”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння аўстрыйскага кампазітара, музыказнаўца і дырыжора Арнольда Шонберга (1874–1951), праходзіць з 5 верасня па 26 верасня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Велікан: Антон Брукнер

3 Вер 2024

Юбілейная выстава “Велікан: Антон Брукнер”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння аўстрыйскага кампазітара, арганіста, сімфаніста, царкоўнага музыканта, педагога, праходзіць з 3 верасня па 7 кастрычніка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

“Живёт повсюду красота…”

2 Вер 2024

З 2 па 30 верасня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) адбудзецца выстава “Живёт повсюду красота…”, прымеркаваная да Міжнароднага свята прыгажосці, які святкуецца 9 верасня і з’яўляецца не толькі прафесійным святам работнікаў б’юці-індустрыі, але і ўрачыстасцю ўсяго прыгожага!

Кніжныя выстаўкі

Па конях!

29 Жні 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Па конях!: вобраз каня ў творах мастацтва” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць з 29 жніўня па 29 верасня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Фарбуе верасень лісты…

28 Жні 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Фарбуе верасень лісты…”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і перакладчыка, аўтара шматлікіх твораў для дзяцей Артура Вольскага (1924–2024), праходзіць з 28 жніўня па 29 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты