ГалоўнаяНавіны

Адважны камандзір «трыццацьчацвёркі»

3 Ліп 2024

У шэрагу Герояў, якія праславіліся ў баях за вызваленне Беларусі, ёсць і імя малодшага лейтэнанта Дзмітрыя Фролікава, танк якога раніцай 3 ліпеня 1944 г. першым з’явіўся на вуліцах Мінска, працягваючы граміць ворага, які адступаў.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Заўсёды на перадавой

3 Ліп 2024

3 ліпеня, якое стала датай нацыянальнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца таксама днём нараджэння славутага арганізатара і кіраўніка партызанскага руху Беларусі, вядомага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, высокаадукаванага, сціплага, вельмі ўважлівага да людзей чалавека, чыё жыццё стала прыкладам стойкасці, мужнасці і гонару, глыбокай адданасці Радзіме і свайму народу – Уладзіміра Елісеевіча Лабанка (1907–1984).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэкай Расіі і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

2 Ліп 2024

1 ліпеня адбыўся рабочы візіт генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіма Гігіна ў Дзяржаўную публічную навукова-тэхнічную бібліятэку Расіі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

1–7 ліпеня 1944 года. 9 тыдняў да вызвалення

2 Ліп 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

2 Ліп 2024

Ліпень… Лета і адпачынак у самым разгары і гэта значыць, што надышоў час завітаць ва ўтульную залу дакументаў па мастацтве (пам. 306), каб пазнаёміцца з новай экспазіцыяй, прысвечанай юбілярам гэтага месяца, вядомым дзеячам культуры і мастацтва Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сучаснасць і будучыня народанасельніцтва Зямлі

2 Ліп 2024

З 2 ліпеня па 5 жніўня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Сучаснасць і будучыня народанасельніцтва Зямлі”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва, 75-годдзю ўтварэння Фонду Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і 30-годдзю супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і ЮНФПА.

Кніжныя выстаўкі

Удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі “Пецярбургскія генеалагічныя чытанні”

1 Ліп 2024

22 чэрвеня ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы (Санкт-Пецярбург) прайшла штогадовая ХХVIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Пецярбургскія генеалагічныя чытанні”. З нагоды абвяшчэння 2024 года – годам сям’і ў Расіі яго тэмай была “Гісторыя і генеалогія расійскіх сем’яў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Хроніка вызвалення Беларусі

1 Ліп 2024

З 1 ліпеня ў музеі кнігі арганізавана выстава «Хроніка вызвалення Беларусі», прымеркаваная да знакавага юбілею – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вечар беларускай паэзіі адбыўся ў Санкт-Пецярбурзе

1 Ліп 2024

Паэзія яднае – тым больш, калі гэта паэзія пра каханне. Эмоцыі, зашыфраваныя ў рыфмаваным радку, універсальныя і зразумелыя кожнаму – не важна, арыгінал гэта ці пераклад верша.
Менавіта таму ў межах праекта “Чытаючы Пецярбург” ў горадзе над Нявой літаратурны  быў арганізаваны і праведзены літаратурны вечар “Беларуская паэзія пра каханне: 1960-я гады і сучаснасць” загадчыкам сектара аналітычнай інфармацыі па культуры і мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Нінай Літвінкай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Незабытае рэха вайны

28 Чэр 2024

Выстаўка “Незабытае рэха вайны”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі, праходзіць з 28 чэрвеня па 1 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Форум рэктараў вядучых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі

26 Чэр 2024

26 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся форум рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 50-годдзя прысваення Мінску ганаровага звання “Горад-герой”

26 Чэр 2024

Сёння споўнілася 50 гадоў з дня прысваення нашай сталіцы ганаровага звання “Горад-герой”. Высокай узнагароды ўдастоены ўсяго 12 гарадоў на постсавецкай прасторы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Бібліятэкарам