ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Да стагоддзя “алмаза ведаў”: у бібліятэцы адкрыўся новы выставачны праект
Праблема бежанцаў у сучасным свеце

Сучаснае мастацтва Пакістана ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Сучаснае мастацтва Пакістана ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

15 чэрвеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі “Сучаснае мастацтва Пакістана”.

Выстаўка знаёміць з адметнай культурай, унікальнай спадчынай, старажытнымі традыцыямі ўсходняй краіны. Мастацтва Пакістана – складанае перапляценне самабытных культур, традыцый і звычаяў дзясяткаў народнасцей, якія насяляюць краіну, яе тысячагадовай гісторыі і смелых сучасных эксперыментаў.

У экспазіцыі прадстаўлены мастацкія работы выбітных пакістанскіх мастакоў. Каліграфія Аішы Камаль вылучаецца дзіўнай дэталёвасцю і дакладнасцю, у ёй паўстае карункавая прыгажосць і вытанчаная энергія жыцця, нараджаюцца сусветы колераў, адценняў, формаў, сімвалаў і метафар. Сайед Садэквайн – мастак і паэт, аўтар тысяч унікальных работ, прызнаных ва ўсім свеце. Яго складаныя мастацкія вобразы, сімфонія колераў, гармонія светлаценяў, прадуманая кампазіцыя, філасофскія тэмы, неардынарныя сюжэты ўражваюць пазачасавай актуальнасцю. Творы Нарын Саджыд характарызуюцца сімвалічнай і алегарычнай глыбінёй, яркімі колерамі, незвычайнасцю спалучэнняў, кантрастнасцю вобразаў. У здымках аднаго з лепшых фатографаў Пакістана Хаміда Хусэйна краіна паўстае ва ўсім сваім турыстычным харастве. Захапляльныя панарамы гарадоў і знакамітых горных вяршынь, азёрныя пейзажы, пешаходныя маршруты, архітэктурныя славутасці дазваляюць прывабіць гледачоў экзатычнай прыгажосцю Пакістана.

На адкрыцці выстаўкі выступілі намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка,  Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Саджад Хайдэр Хан, начальнік галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Белы, мастак, каліграф, аўтар прадстаўленых у экспазіцыі работ Аіша Камаль.

Падчас свята адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі каля 30 выданняў па гісторыі, традыцыях, рэлігіі, мастацтве Пакістана, а таксама мастацкай, дзіцячай і даведачнай літаратуры аб ўсходняй краіне. Прыемны падарунак зрабіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Саджад Хайдэр Хан.

Цёплую атмасферу мерапрыемства падтрымалі музычныя выступленні Ніны Пружаноўскай, Таццяны Крэміс і Уладзіславы Трошка.

Мерапрыемства адбылося ў межах святкавання 75-годдзя з Дня Незалежнасці Ісламскай Рэспублікі Пакістан.


Наведаць экспазіцыю, убачыць экзатычны Пакістан уяўна, адчуць яго каларыт, глыбіню, наватарства і вернасць традыцыям можна будзе ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) да 6 ліпеня 2022 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам