ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чужы, Боб Дылан і Кінг, аб’яднаныя Конрадам
Час навагодніх цудаў

Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэцы перададзена факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”

Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэцы перададзена факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”
Іншыя Навіны

20-томнае выданне ўрачыста перадала ў дар Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына.


Праект па аднаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны сумесна ажыццявілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Банк БелВЭБ.

Як паведамляе БелТА, падарунак быў зроблены на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, якое прайшло 10 лістапада ў пасольстве Беларусі ў Аўстрыі. У імпрэзе прынялі ўдзел прадстаўнікі знешнепалітычнага ведамства і Палаты эканомікі, іншых органаў дзяржаўнага кіравання і грамадскіх арганізацый Аўстрыйскай Рэспублікі, дыпламатычнага корпуса, а таксама беларускія суайчыннікі, якія пражываюць у Аўстрыі.

Гасцям мерапрыемства была прадстаўлена выстаўка ў межах мастацкага праекта Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева “Спадчына Беларусі”. У бліжэйшыя тыдні на агароджы беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Вене будуць размяшчацца фотаработы, прысвечаныя найбольш значным аб’ектам архітэктурна-гістарычнай спадчыны нашай краіны. Фатаграфіі архітэктурных помнікаў суправаджаюцца тэкставымі тлумачэннямі на беларускай, нямецкай, англійскай і французскай мовах.

Чытайце таксама:

Навіны

“Альпійскія вышыні чалавечага духу”: фільм “Альпійская балада”

19 Сне 2024

18 снежня, напрыканцы святкавання 100-годдзя беларускага кіно, у зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) прайшоў заключны ў гэтым годзе кінапаказ цыкла “Магія кінакадра”, падчас якога дэманстраваўся бясспрэчны шэдэўр экраннага мастацтва Беларусі – фільм “Альпійская балада” (1965).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новыя дакументы з творчай спадчыны Уладзіміра Саўчыка сталі даступны анлайн

19 Сне 2024

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае місію па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны, даючы доступ анлайн да ўнікальных дакументаў шырокаму колу карыстальнікаў. Часта ў гэтым дапамагаюць аўтары і праваўладальнікі, якія заключылі ліцэнзійны дагавор і перадалі каштоўныя дакументы ў фонды бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар беларускага рамана

21 Сне 2024

21 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча. Яго каштоўная спадчына – раманы, апавяданні, тэатральныя п’есы, публіцыстычныя дзённікавыя занатоўкі і падарожныя нататкі – прыцягвае ўвагу чытачоў і сёння.

Па старонках беларускага календара

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

18 Сне 2024

У калядны і навагодні месяц зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) рада прапанаваць нашым шаноўным чытачам традыцыйную рубрыку, прысвечаную айчынным дзеячам культуры, юбілярам, якія нарадзіліся ў пачатку зімы, у святочным і чароўным снежні.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты