ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выйшаў першы “Дзіцячы атлас Беларусі”
Канферэнцыя “Віцебскі край”

Кніжную спадчыну Скарыны прэзентавалі ў Віцебску

Кніжную спадчыну Скарыны прэзентавалі ў Віцебску
Іншыя Навіны

23 лістапада адбылася прэзентацыя і ўрачыстая перадача ў дар факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” ўстановам культуры, навукі і адукацыі Віцебскай вобласці.


Мерапрыемства прайшло на базе Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна ў межах III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Віцебскі край”, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Міжнародны навуковы і выдавецкі праект па ўзнаўленні кніжнай спадчыны беларускага першадрукара, рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ, завяршыўсясёлета і стаў кульмінацыяй юбілейных мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой.

У Віцебску праект прадставіў Аляксандр Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў, дырэктары і спецыялісты бібліятэк Віцебскай вобласці, выкладчыкі, студэнты, навучэнцы і пастаянныя чытачы бібліятэк Віцебска.

Чытайце таксама:

Навіны

“Альпійскія вышыні чалавечага духу”: фільм “Альпійская балада”

19 Сне 2024

18 снежня, напрыканцы святкавання 100-годдзя беларускага кіно, у зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) прайшоў заключны ў гэтым годзе кінапаказ цыкла “Магія кінакадра”, падчас якога дэманстраваўся бясспрэчны шэдэўр экраннага мастацтва Беларусі – фільм “Альпійская балада” (1965).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новыя дакументы з творчай спадчыны Уладзіміра Саўчыка сталі даступны анлайн

19 Сне 2024

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае місію па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны, даючы доступ анлайн да ўнікальных дакументаў шырокаму колу карыстальнікаў. Часта ў гэтым дапамагаюць аўтары і праваўладальнікі, якія заключылі ліцэнзійны дагавор і перадалі каштоўныя дакументы ў фонды бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар беларускага рамана

21 Сне 2024

21 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча. Яго каштоўная спадчына – раманы, апавяданні, тэатральныя п’есы, публіцыстычныя дзённікавыя занатоўкі і падарожныя нататкі – прыцягвае ўвагу чытачоў і сёння.

Па старонках беларускага календара

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

18 Сне 2024

У калядны і навагодні месяц зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) рада прапанаваць нашым шаноўным чытачам традыцыйную рубрыку, прысвечаную айчынным дзеячам культуры, юбілярам, якія нарадзіліся ў пачатку зімы, у святочным і чароўным снежні.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты