ГалоўнаяНавіны

Навіны

Лепшыя кнігі Беларусі – 2016

25 Лют 2016

З 25 лютага па 20 красавіка ў бібліятэцы (3-ці паверх, кальцавы калідор) дэманструецца кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Лепшыя кнігі Беларусі” па выніках 55-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Кніжныя выстаўкі

Творчая сустрэча “Брама памяці”

18 Лют 2016

18 лютага ў бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з лаўрэатамі прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2015 года.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя кнігі-альбома “Беларусь – Финляндия: в часе полета”

11 Лют 2016

11 лютага ў бібліятэцы ў рамках XXIII МКВК адбылася прэзентацыя кнігі вядомага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і Фінляндыі (2006–2014) У. Дражына.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя мультымедыйнага рэсурсу бібліятэкі

11 Лют 2016

11 лютага бібліятэка ў рамках XXIII Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу прэзентавала мультымедыйны рэсурс “Служыць Радзіме: да 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Слухаючы рытм жыцця

11 Лют 2016

З 11 лютага па 22 сакавіка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Слухаючы рытм жыцця”, прысвечаная 80-годдзю беларускага кампазітара і педагога Кіма Дзмітрыевіча Цесакова.

Кніжныя выстаўкі

Збіральнік помнікаў народнай творчасці

10 Лют 2016

З 10 лютага ў музеі кнігі працуе выстаўка “Збіральнік помнікаў народнай творчасці”, прысвечаная 190-годдзю з дня нараджэння П.В. Шэйна – вядомага беларускага і рускага этнографа, фалькларыста, лінгвіста і педагога.

Кніжныя выстаўкі

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты